Здарэнні22

У Віцебскай вобласці гарыць балота Ельня

Па інфармацыі Yelnia Trip, агонь быў заўважаны ўчора раніцай у раёне возера Чорнае і выспы Альшэўскі. Сёння яго працягваюць тушыць.

Фота: yelnyatrip / Instagram

«Сябры, вы пытаецеся, ці тушыць хто пажар, адказваем: лясніцтва на месцы ўжо другі дзень працуюць на месцы здарэння. Пажар яшчэ не патушаны, але сітуацыя пад кантролем», — паведамляе рэсурс.

Агонь тушаць валанцёры і працаўнікі лясніцтва. Учора ўвечары актывісты пісалі, што дождж крыху прыбіў агонь, але дапамога яшчэ патрэбная.

Балоту Ельня больш за 9 тысяч гадоў. Гэта самае вялікае верхавое балота ў Беларусі і пятае па велічыні ў Еўропе. Тут унікальная экасістэма, у якой жыве больш за сотню відаў птушак, 22 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. У 2002 годзе Ельня выгарэла на 70%, нагадвае reform.by.

Каментары2

  • коткін дом
    01.10.2023
    коўшыкамі?
  • mikola
    02.10.2023
    Padpalili voragi .

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты6

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты

Усе навіны →
Усе навіны

«Такі дыягназ ва ўмовах Паліны — як смяротны прысуд». Сваякі палітзняволенай Шарэнды-Панасюк даведаліся пра яе хваробу8

Сіноптыкі спрагназавалі, чаго ад надвор'я чакаць заўтра

«Мяне купілі за $680». Беларусы расказалі, як трапілі ў рабства ў Расіі5

У БДУ назвалі спецыяльнасці з самым вялікім конкурсам — 19 чалавек на месца2

Пецярбургскі музей абвінавацілі ў прапагандзе нацызму за лозунг «Жыве Беларусь» на карціне11

На Свіслачы ў парку Горкага рэпеціруюць водную феерыю — ВІДЭА дня3

Сіноптыкі прагназуюць, што навальніцы будуць у Мінску да канца дня2

Беларуская прапаганда стварыла таблоід «Пятніца». Які выходзіць у сераду9

У Мінску затапіла і станцыю метро «Усход». Аднак закрываць яе не сталі ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты6

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты

Галоўнае
Усе навіны →