Дыскаўнтары «Святлафор» у Беларусі пачалі пераназываць. На некаторых з іх ужо можна заўважыць шыльду «Спутнік». У кампаніі «Ленпрадуктcэрвіс» выданню Office Life пацвердзілі, што перайменаванне закране вялікія крамы — гіпермаркеты. З чым гэта звязана, не ўдакладняецца.
Напрыклад, у Мінску «Святлафор» ужо перайменавалі ў «Спутнік» у ТЗЦ Diamond.
Паводле звестак з гандлёвага рэестра Беларусі, у краіне каля 200 крам «Святлафор». Іх прадстаўляюць юрыдычныя асобы «Ленпрадуктсэрвіс», «Маспрадуктсэрвіс», «Віцебскпрадуктсэрвіс» і «Гомельпрадуктсэрвіс».
Сетка «Святлафор» пазіцыянуе сябе як крамы нізкіх цэн. У Беларусі яна з'явілася ў 2017 годзе. На афіцыйным сайце сеткі пазначана, што першыя крамы адкрыліся ў расійскіх гарадах Ачынск і Краснаярск у 2009 годзе. Сярод краін былога СССР, акрамя Беларусі і Расіі, сетка ёсць у Казахстане.
Сеткай «Святлафор» валодае сям'я Шнайдэр з Краснаярска. У 2021 годзе яна ўпершыню ўвайшла ў спіс найбагацейшых бізнэсменаў Расіі па версіі Forbes і трапіла ў ім на 182-е месца. Багацце гэтай сям'і ацэньвалася ў 650 млн даляраў. Са Шнайдэрамі звязана таксама сетка крам «Маяк».
Каментары
За падобнае...па шнайдэраускай мордзе біць трєба