Спорт33

Беларускіх і расійскіх спартоўцаў вяртаюць на Паралімпіяду

Большасць членаў Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК) прагаласавалі за скасаванне поўнай забароны на ўдзел беларускіх і расійскіх спартоўцаў у Паралімпійскіх гульнях, якія адбудуцца ў Францыі ў 2024 годзе, паведамляе «Радыё Свабода».

Праход беларускай дэлегацыі на адкрыцці Паралімпійскіх гульняў у Токіа ў 2021 годзе. Фота: Carmen Mandato/Getty Images

Як паведаміла агенцтва AFP, увечары 29 верасня МПК вырашыць, на якіх умовах яны змогуць удзельнічаць — выходзіць на спартыўныя пляцоўкі пад дзяржаўным ці алімпійскім сцягам.

МПК забараніў расійскім і беларускім спартоўцам удзельнічаць у спаборніцтвах, а таксама прыпыніў дзейнасць Паралімпійскіх камітэтаў абедзвюх краін пасля ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года, якое падтрымаў рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары3

  • Ганьба
    29.09.2023
    Адным - турмы і выгнанне, іншым - паскакаць і атрымаць прэміі ад рэжыма. Люблю гэты свет...
  • mikola
    29.09.2023
    Jak dazvolili ? Geta ni pravilna ! Tolki BAIKOT!
  • Спадар
    30.09.2023
    Злодзей талай таксама ??!! Спадзяюсь хоць гэтага лайна нябудзе...

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл16

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Усе навіны →
Усе навіны

Як трансгендар абваліў продажы самага папулярнага амерыканскага піва14

Ілан Маск жорстка высмеяў Microsoft за глабальны IT-збой5

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Орбанам20

Не рабіце гэтую памылку ў захоўванні хлеба4

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты12

Калабаранты з Запарожскай вобласці выдаюць сустрэчу з прамаскоўскім беларускім актывістам Лушчом за афіцыйны візіт1

За два з паловай гады на мяжы Беларусі і ЕС загінулі 126 мігрантаў2

Хутка суд над мужчынам з «тэрарыстычнага спісу». Верагодна, справа тычыцца каментароў, але яму пагражае да 12 гадоў

Ігар Случак напісаў рэзкі каментар пра рускамоўных беларусаў. Не вытрымаў нават Пазняк114

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл16

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Галоўнае
Усе навіны →