Грамадства44

Мужчыну з Рагачоўскага раёна аштрафавалі за БЧБ-сцяг, намаляваны на плоце 30 год таму

У судзе Рагачоўскага раёна 6 верасня адбыўся суд над жыхаром аграгарадка Лучын Рагачоўскага раёна. Яго абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні» (арт. 24.23 КаАП) бел-чырвона-белым сцягам на плоце каля ягонага дома, піша «Вясна».

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

На судзе мужчына растлумачыў, што «калі купіў дом і ўладкоўваў яго, то з мэтай упрыгажэння намаляваў на плоце сцяг, які на той момант быў дзяржаўным».

Пазней за гэтыя 30 гадоў ён некалькі разоў падмалёўваў сцяг, апошні раз — каля 5-6 гадоў таму. 

У выніку суд прызнаў мужчыну вінаватым і аштрафаваў яго на 740 рублёў (20 базавых велічынь).

Каментары4

  • Пішыце правільна
    29.09.2023
    Расейскія калабаранты аштрафавалі беларуса за дзяржаўны беларускі сцяг.
  • mikola
    29.09.2023
    Ni treba maljavac na ploce Nacyjanalny Scjag !
  • зачыстка краіны пад маскалёў
    29.09.2023
    Яшчэ трошкі, і нехта тлусты і лысы сядзе за фота 1994 году.

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі59

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Усе навіны →
Усе навіны

За 40 км ад Мінска ёсць унікальны бясплатны гідрапарк з вадаспадамі, лесам, пляжамі і нават «джакузі»2

У Беларусь зноў заляцеў шахед. Гэтым разам ён дабраўся да Віцебска12

У Кобрыне больш не будзе вуліцы Каліноўскага12

Саміт НАТА паказаў адсутнасць моцнага лідара накшталт Чэрчыля — Bild3

Каго сёння можна назваць сапраўдным патрыётам Беларусі? Гутарка з філосафам Баркоўскім13

Грамадзяніна Індыі, як мяркуецца, узялі ў закладнікі ў Беларусі9

Беларускім блогерам закручваюць гайкі — змянілі правілы публікацыі рэкламы ў сацсетках. Падрабязнасці1

Прэзідэнт Чэхіі прапанаваў спосаб пачаць перамовы паміж Украінай і Расіяй6

У Растоўскай вобласці з-за атакі дронаў гарыць нафтабаза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі59

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Галоўнае
Усе навіны →