Здарэнні22

Жанчына хацела купіць тэлефон, але перадумала. Праз два гады ад яе запатрабавалі вярнуць грошы за пакупку

У крэдытнай дамове стаяў подпіс ад яе імя.

Фота: «Наша Ніва»

Жыхарка Кобрына замовіла ў інтэрнэт-краме тэлефон, але жаданне мець новы гаджэт праз нейкі час абярнулася для яе праблемамі, піша Blizko.by.

Паколькі крама знаходзіцца ў Мінску, тэлефон павінны былі даставіць праз кіроўцу маршруткі. Калі пакупніца атрымала гаджэт, яе не задаволілі працэнты за пратэрміноўку плацяжоў, прапісаныя ў крэдытнай дамове.

Жанчына ў выніку адмовілася забіраць тэлефон і перадала яго назад, але пра сваю адмову не паведаміла краме. Яна вырашыла, што дастаткова проста вярнуць тэлефон.

Праз два гады на адрас жанчыны сталі прыходзіць паведамленні аб неабходнасці аплаты крэдыту за тэлефон, а ў індывідуальных умовах крэдытнай дамовы, якую ёй выслалі, стаялі подпісы ад яе імя.

Каб даведацца, ці сапраўды яны належаць жанчыне, была прызначаная судовая почырказнаўчая экспертыза.

Паводле эксперта, подпісы ў дакуменце зробленыя іншай асобай.

Вынікі экспертызы дазволяць міліцыі прыняць рашэнне па гэтай справе. Па гэтым факце Кобрынскім РАУС праводзіцца праверка.

Каментары2

  • Bhagawan
    29.09.2023
    Niešta ja nie razumieju, jana padpisvała kredytnuju damovu, ci nie?
  • mikola
    29.09.2023
    Treba nabyvac u Kramah ! Zaisou-zaplaciu-atrymau tavar.... Prudumali neiku *herniu*-Nety-Internety-agenty-zamaulenija.....

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучая АНТ Ірына Рамбальская паказала свае гарсэты на тыдні моды ў Парыжы9

У машыне хлопца, што страляў у Трампа, знайшлі выбухоўку7

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну8

У Германіі беларус пабіўся з малдаванінам. Апошні быў парэзаны

У Індыі жэніцца сын самага багатага чалавека краіны. На вяселле патрацілі шалёныя грошы11

Лукашэнка ахвяраваў міністрам: як і за што пазбаўляліся ад самых важных чыноўнікаў яго сістэмы

Маргарыта Ляўчук выпусціла песню, якую запісала разам з мужам5

Эдуарду Бабарыку прысудзілі дадаткова больш, чым паўтара года1

Колькі беларусаў хочуць мець дзяцей, а колькі ўхваляюць разводы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Галоўнае
Усе навіны →