У цэнтры Гомеля хтосьці зрабіў мемарыял загінулым кіраўнікам ПВК «Вагнер»
Фатаграфіі загінулых кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына і камандзіра вагнераўцаў, неанацыста Дзмітрыя Уткіна з'явіліся ля манумента савецкім воінам-вызваліцелям учора днём на плошчы Паўстання, паведамляе «Флагшток».
Гамельчукі ў сацсетках назвалі акцыю правакацыяй і апаганьваннем помніка.
Гомельская міліцыя апаганьвання помніка пакуль не каментавала.
Затое раней у Мінскім раёне затрымлівалі мужчыну, які непахвальна выказаўся пра чалавека з вагнераўскім шаўронам на пошце.
Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын з паплечнікамі загінуў у выніку авіякатастрофы над Цвярской вобласцю 23 жніўня.
Каментары
Оказывается, русский фашизм и русские, фашистские символы под охраной государства лукашенко.