Усяго патроху1111

Маладая беларуска здымае папулярныя тыктокі, у якіх імітуе размовы вясковых бабуль

Альтар эга Ганны Клінцэвіч — баба Нюра. Яна не ўхваляе паводзінаў моладзі, з вялікай цікавасцю ставіцца да таго, што адбываецца ў суседзяў, і ні на секунду не можа адхіліцца ад спраў. За прыгодамі яе персанажа назірае больш за 50 тысяч падпісчыкаў у інстаграме і 80 тысяч у тыктоку, піша «Анлайнер».

Карыстальнікі сацсетак пакідаюць мноства каментароў пад відэа.

«Гэта шэдэўр. Як на бабулю сваю гляджу», «Дзякуй, даражэнькія! Як быццам дома ў вёсцы бываю, у дзяцінства вяртаюся…», «Цяпер гэта мой любімы серыял».

Ганне 24 гады, яна жыве ў Мінску, замужам, выхоўвае двухгадовую дачку. Запісваць ролікі ад імя бабы Нюры дзяўчына пачала каля года таму.

Паступова ў персанажа з'явіўся не толькі пазнавальны голас, але і нязменная хустка, карычневая спадніца і цёплыя тэпцікі.

Паводле прафесіі Ганна — трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы, у мінулым дзяўчына прафесійна займалася кіданнем молата, а вось з акцёрскім майстэрствам блогерка ніяк не звязаная. Цяпер яна маладая мама ў дэкрэце.

Як часта бывае, плана стаць вядомай у інтэрнэце ў Ганны не было: разам з сяброўкай для весялосці вырашылі запісаць маналогі на відэа — пагаварыць у такім стылі Аня любіла з юнацтва.

Канкрэтнага правобраза ў бабы Нюры няма. Паводле прызнання аўтаркі, вобраз атрымаўся зборным.

Сама Ганна нарадзілася і вырасла ў вёсцы Трабы Іўеўскага раёна, таму дыялект родам адтуль. Хоць пад відэа часта сустракаюцца каментары, што і для іншых абласцей Беларусі гэтыя інтанацыі таксама тыповыя.

Каментары11

  • Правдорез
    28.09.2023
    Этим тысячам в своей жизни нечем заняться?...
    Какой-то сюр. Люди сходят с ума!...
  • шо за дурата?
    28.09.2023
    маладая мама ў дэкрэце
    Пра які дэкрэт гаворка? – Назавіце нумар ды дату прыняцця.

    Наогул, якім чынам можна апынуцца У ДЭКРЭЦЕ (прававым акце)? Удумайцеся ў гэтую бязглуздасць.

    У незалежнай Беларусі заканадаўча вызначаны водпуск па доглядзе дзіцяці. НН, спыні ўзнаўляць саўковую бздуру.
  • сапраўды бабка
    28.09.2023
    цыцкі абвіслі да пупа. не ціктокамі варта бавіцца, а наведваць хвітнэс-клюб, каб попа ды грудзі былі дзябёлыя.

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу9

Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца22

Бондарава хоча ўмяшацца і ў медыцыну — забараніць аборты і замарозку яйцаклетак5

Іспанскі галоўны трэнер працягнуў кантракт са зборнай Беларусі, хоць задачу не выканаў

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся па роўмінгу. Вось колькі будзе каштаваць інтэрнэт9

Індыя і Паўднёва-Афрыканская рэспубліка адхрысціліся ад праекта стварэння валюты БРІКС

Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»14

Стала вядома, што з сябе ўяўляе тыповы беларускі блогер

Перад другім турам у Румыніі цалкам адмянілі выбары. Прэзідэнцкая кампанія пачнецца наноў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска

Галоўнае
Усе навіны →