Ва Украіне беларуску аштрафавалі з-за пратэрмінаванага пашпарта
Як паведамляе Free Belarus Center, ва Украіне за пратэрмінаванне дзеяння пашпарта аштрафавалі беларуску, якая ўжо 20 гадоў жыве ва Украіне і мае пастаянны ДНЖ.
Беларуску запрасілі ў міграцыйную службу ў Чарнаўцах, дзе пасля прыходу адразу аштрафавалі па арт. 203 КаАП з-за таго, што ў жанчыны скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта. Цяпер, з-за ўказа Лукашэнкі, яго можна замяніць толькі ў Беларусі, дзе жанчыне можа пагражаць крымінальная адказнасць з-за каментароў і дапамогі УСУ.
За паўторнае парушэнне па гэтым артыкуле жанчыне таксама пагражае штраф, але пры гэтым можа быць выдадзена і пастанова аб прымусовым вяртанні, а затым і забарона на ўезд ва Украіну.
Ехаць у Беларусь для яе, як і для іншых беларусаў, цяпер вялізная рызыка.
«Я ўпэўненая, што я не адзіны чалавек, які сутыкнуўся ці яшчэ сутыкнецца з такой праблемай», — адзначыла жанчына.
Чытайце таксама:
Каментары