Грамадства22

Затрымалі доктара санаторыя «Пралеска» і супрацоўнікаў «Беллакта»

Працяг маштабнай аблавы ў Ваўкавыску — сілавікі паведамілі пра новых затрыманых.

На фота злева направа: Андрэй Тарасевіч, Аксана Шырынга, Дзяніс Сыраватка. Фота: іх старонкі ва «УКантакце»

Сярод затрыманых — намеснік галоўнага доктара па медыцынскай частцы філіяла №6 санаторыя «Пралеска» Андрэй Тарасевіч. Сёння мужчыну споўнілася 53 гады. Калі верыць сацсеткам, ён скончыў санкт-пецярбургскую Вайскова-медыцынскую акадэмію ў 1993 годзе. Доўгі час ён працуе доктарам у Ваўкавыску. Яму закідаюць «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (што цяпер звычайна азначае рэпосты з незалежных каналаў).

Другі з затрыманых — Ягор Данько. Працуе ён на «Беллакце». Яго вінавацяць у «паведамленнях у падтрымку Украіны ў тэлеграме». Затрымана і яшчэ адна супрацоўніца «Беллакта», 39-гадовая Аксана Шырынга, за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Ягор Данько. Фота: ягоная старонка ва «УКантакце» (архіўная копія)

У відэа з затрыманымі паказалі таксама 38-гадовага Дзяніса Сыраватка. Яго таксама вінавацяць у «распаўсюдзе экстрэмізму».

Скрыншот з тэлеграм-канала гродзенскага ГУБАЗіКа

Імаверна, лік затрыманых у Ваўкавыску падчас нядаўніх аблаў ідзе на дзясяткі — губазікаўцы ўчора паказвалі пяцярых затрыманых, але абяцаюць «працяг гісторыі».

Праваабаронцы звязваюць актыўнасць сілавікоў у Ваўкавыску з інцыдэнтам, які адбыўся днямі ў горадзе. Па інфармацыі «Вясны», на адным з выклікаў (бытавая сітуацыя, не звязаная з палітычным пераследам) быў збіты супрацоўнік міліцыі. Пасля гэтага ў горад адправілі сілавікоў з Мінска і Гродна, якія і пачалі «зачыстку».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • No
    28.09.2023
    Істоты зноў на паляванні. 
    Паскрабі кожнага беларуса (нават лукашыста) то знойдзеш падпіску на "экстрэмісцкія" каналы і сайты. Так можна ўсю краіну пасадзіць за краты.
    Вось рэальна, як мага ўсё гэта трываць? Можа хопіць чакаць перамогі Украіны і смерці сіняпала, і пачаць супрацівіцца?
  • Я за
    28.09.2023
    Агры

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў4

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →