Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, выступаючы на пасяджэнні калегіі Мінабароны, далажыў аб «абстаноўцы ў зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі» і згадаў нейкі «план дзейнасці», разлічаны да 2025 года.
«ЗША і іх хаўруснікі працягваюць узбройваць Узброеныя сілы Украіны, а кіеўскі рэжым кідае ненавучаных салдат у бессэнсоўныя штурмы, на забой. Такія цынічныя дзеянні Захаду і іх паслугачоў у Кіеве толькі падштурхоўваюць Украіну да самазнішчэння.
У гэтых умовах працягваем нарошчваць баявую моц Узброеных сіл, у тым ліку за кошт паставак сучаснага ўзбраення і ўдасканалення падрыхтоўкі войскаў з улікам вопыту спецыяльнай ваеннай аперацыі. Паслядоўная рэалізацыя мерапрыемстваў Плана дзейнасці да 2025 года дасць магчымасць дасягнуць пазначаных мэтаў», — заявіў Шайгу.
Каментатары інтэрпэтуюць гэтую заяву як цвёрдыя намеры Крамля працягваць вайну прынамсі ўвесь наступны год.
Каментары