Беларусы ўжо ў наступным годзе атрымаюць магчымасць замяніць без здачы экзаменаў пасведчанні кіроўцы на расійскія, а расіяне — на беларускія, паведаміў старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.
Па словах Сіўца, на пасяджэнні камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па заканадаўстве і рэгламенце «разгледзелі пытанні, звязаныя з магчымасцю замены пасведчання кіроўцы, якое дае права на кіраванне транспартным сродкам як для грамадзян Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і для грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі РФ без прафесійнага навучання і здачы адпаведнага экзамену ў адпаведнай дзяржаве».
«Гэта значыць, на падставе раней выдадзеных нацыянальных дакументаў», — удакладніў дэпутат.
Ён паведаміў, што, «паводле інфармацыі, пададзенай камісіяй, дакладна ў першым паўгоддзі 2024 года, магчыма, і раней, усе гэтыя нарматыўна-прававыя дакументы будуць прынятыя і Рэспублікай Беларусь, і Расійскай Федэрацыяй».
Каментары