Наступствы начной атакі на Адэскую вобласць: ёсць траплянні і пацярпелыя
У Ізмаільскім раёне адбыліся траплянні ў інфраструктуру ў порце.
Сёння ноччу расіяне на працягу дзвюх гадзін атакавалі ўдарнымі беспілотнікамі Адэскую вобласць. Як паведаміў старшыня Адэскай абласной адміністрацыі Алег Кіпер, у выніку працы сіл СПА большасць дронаў была збітая, піша УНІАН.
«На жаль, у Ізмаільскім раёне адбыліся траплянні ў інфраструктуру каля порта. Пацярпелі двое мужчын, кіроўцы грузавікоў. Аднаму з іх медыцынскую дапамогу аказалі на месцы, другога з цяжкай траўмай рукі шпіталізавалі», — напісаў Кіпер.
Акрамя таго, пашкоджаны будынак пункта пропуску, складскія памяшканні, каля 30 грузавікоў, 6 фур загарэліся. Пажарныя ліквідавалі пажары.
Учора расіяне атакавалі Адэскую вобласць дронамі і ракетамі. Усе дроны і амаль усе ракеты ўдалося збіць, аднак адбылося траплянне па марскім порце Адэсы і гасцінічным комплексе ў порце.
Таксама адна з ракет трапіла ў склад са збожжам, пад заваламі знайшлі двух загінулых.
Каментары