Сілы спецыяльных аперацый Украіны сцвярджаюць, што ў выніку атакі на штаб Чарнаморскага флоту ў Севастопалі загінулі 34 афіцэры, сярод іх — камандуючы Чарнаморскім флотам Расіі. Яго прозвішча не ўдакладняецца. Але гэту пасаду займае Віктар Сакалоў, прызначаны Пуціным у верасні 2022 года.
Акрамя таго, Сілы спецыяльных аперацый сцвярджаюць, што на вялікім дэсантным караблі «Мінск» падчас атакі знаходзіліся 62 чалавекі, бо карабель «павінен быў на наступны дзень выйсці на баявое дзяжурства», а гэта значыць, што на ім быў асабовы склад. То-бок, паводле ССА, усе яны загінулі.
У ноч на 13 верасня ў выніку ўдару заходнімі ракетамі па суднарамонтным заводзе ў акупаваным Севастопалі было пашкоджана два судны: вялікі дэсантны карабель «Мінск» і падводная лодка «Растоў-на-Доне».
22 верасня па штабе Чарнаморскага флоту ў Севастопалі нанесены ракетны ўдар. Будынак моцна пацярпеў.
Каментары
Овечья отара.
Зря они это начали. Дальше им будет ещё хуже—посеешь ветер ,пожнёшь конец орды.
И это ещё им атакамсы не подогнали и другие толстые таурусы.
Лука,ты видишь с кем связался? Они целого кома6дующего не уберегли,тебя разменяют в секунду,когда особенно припечет,даже не строй иллюзий. Зря ты не ушёл в 20-м,зря.