Культура33

Беларуска ў міжнародным адборы прарываецца ў K-pop-гурт

Беларуска Ілія прайшла яшчэ адзін этап адбору ў дзявочы гурт, арганізаванага буйнымі гуказапісвальнымі кампаніямі — паўднёвакарэйскай Hybe Corp. і амерыканскай Geffen Records. Пра гэта піша выданне «Беларусь и мир». 

Беларуска Ілія, якая праходзіць адбор у Dream Academy. Фота: Hybe X Geffen

Hybe Corporation запісваў, напрыклад, звышпапулярны карэйскі бойс-бэнд BTS, чые фанаты складаюць адзін з найбуйнейшых фэндомаў у свеце. 

K-pop (карэйскі поп) узнік у Паўднёвай Карэі спачатку як проста музычны жанр, які ўвабраў у сябе элементы заходняга электрапопа, хіп-хопа, танцавальнай музыкі і сучаснага рытм-н-блюза, але сёння ён ператварыўся ў маштабную музычную субкультуру з мільёнамі прыхільнікаў ва ўсім свеце.

Маштабны праект адбору The Debut: Dream Academy ў жаночы K-pop-гурт доўжыцца ўжо трэці год. Менавіта ў час першай кампаніі быў створаны гурт BTS, а другі адзначыўся працай з Джонам Ленанам, Донай Самэр, Элтанам Джонам, Шэр і іншымі зоркамі.

Удзельніц у гэтым адборы падзялілі на чатыры каманды, дзве вакальныя і дзве танцавальныя, і далі першае заданне, каб дзяўчаты маглі паказаць свой талент. Паралельна ў сацсетках ішло галасаванне заўзятараў.

Эмблема амерыкана-карэйскага праекта Dream Academy і беларуска Ілія, якая праходзіць туды адбор. Фота: Hybe X Geffen

Ілія трапіла ў групу вакалістак з Карлі, Лексі, Бруклін і Манон. Яны выканалі кавер-версію Білі Айліш на песню Робін Dancing on my own. Праўда, беларусцы, як і яшчэ шэрагу ўдзельніц, дастаўся толькі адзін сольны радок.

Тым часам шматдзённае галасаванне завяршылася такім чынам, што наша суайчынніца апынулася на 16 месцы.

Паводле правіл конкурсу, на гэтым этапе адбору з 20 дзяўчат мусіла застацца 18. Пры гэтым удзельніцы, якія занялі па выніках фанацкага галасавання першыя шэсць пазіцый, атрымлівалі «імунітэт».

Вынікі былі прэзентаваныя канкурсанткам у вельмі драматычнай манеры. На стале ляжала 18 канвертаў, і па чарзе называліся імёны тых, хто прайшоў у наступны этап.

Удзельніцы амерыкана-карэйскага праекта Dream Academy, адабраныя для навучання. Фота: Hybe X Geffen

Урэшце Ілія засталася ў ліку апошніх трох дзяўчат, чый лёс яшчэ не быў раскрыты. І ўсё ж менавіта беларусцы ўсміхнулася ўдача: пасля доўгай паўзы было названа яе імя.

Цяпер удзельніцы адбору адправіліся ў Паўднёвую Карэю для праходжання наступнага этапу. Сярод іншых мерапрыемстваў 4 кастрычніка іх чакае сустрэча з фанатамі ў Сеуле. А хто пераадолее новае выпрабаванне, стане вядома 9 кастрычніка.

Пра беларуску, якая трапіла ў лік фіналістак, вядома мала. Як высветліла «Зеркало», дзяўчыне 21 год, яе старонка ў TikTok з вакальнымі запісамі мае 2,9 млн падпісчыкаў і 91,1 млн лайкаў. Песні яна выконвае ў асноўным на англійскай мове, але паведамляе, што валодае таксама рускай, іспанскай і трохі карэйскай мовамі. На некаторых відэа ёй падпявае маці, у якой таксама добры голас. У Instagram дзяўчына піша, што падтрымлівае Украіну.

Каментары3

  • Сатурн
    25.09.2023
    Желаю удачи землячке!!!))))
  • Шчаўе
    25.09.2023
    Беларускай мове месца ў галаве не знайшлося... жадаю паразы
  • Чаму беларуска?
    25.09.2023
    Звычайная русскомірная. 

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі запускаюць рэаліці-шоу для блогераў, галоўны госць — Вольга Бузава8

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

У Гарадку за экстрэмізм асудзілі музыку, якога не аднойчы прызнавалі найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння

Цемнаскуры акцёр Паапа Эсіеду можа сыграць Северуса Снэйпа ў новым «Гары Потэры»1

Пенсіянера з Астравецкага раёна аштрафавалі на 2000 рублёў. Магчыма, за колер альтанкі ў двары

Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года4

У Румыніі будуць судзіць замежніка, які планаваў дыверсіі па ўказанні Расіі

«ЗША павінны адмовіцца ад змены рэжыму ў Беларусі». Амерыканскі эксперт — пра «мягкую перазагрузку» адносін з Беларуссю45

Жыхару Наваполацка выставілі абвінавачванне ў тэрактах на БАМе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Галоўнае
Усе навіны →