Беларускі Іл-76, які быццам разбіўся ў Малі, ізноў падняўся ў неба над Стамбулам
Транспартнік Іл-76 з бартавым нумарам EW-412TH беларускай кампаніі Rubystar Airways вылецеў са Стамбула. Раней некаторыя медыя паведамлялі, што менавіта гэты самалёт разбіўся ў аэрапорце Гаа ў Малі.
Борт вылецеў са Стамбула ў 2:32 PM UTC і цяпер знаходзіцца ў паветры — пра гэта сведчаць звесткі flightradar24.com, як піша Reform.by.
Раней паведамлялася, што самалёт вылецеў з Мінска 22 верасня ў бок Казахстана і выключыў транспондар. Затым маніторынгавыя сэрвісы заўважылі яго 23 верасня над Махачкалой. Адкуль ён вылецеў — невядома. Борт праляцеў далей і прызямліўся ў 9:03 AM у Стамбуле.
Такім чынам, інфармацыя, што беларускі транспартнік разбіўся ў Малі, не пацвярджаецца. Відавочна, гаворка ідзе пра нейкі іншы самалёт.
Каментары