У Мінску і Мар'інай Горцы 22 верасня пабілі тэмпературныя рэкорды 99-гадовай даўніны
У Мінску і Мар'інай Горцы абноўленыя максімумы дня, якія трымаліся з 1924 года: адпаведна 26,1 градуса супраць 24 і 26,6 супраць 25,7, вынікае з аналізу даных Белгідрамета, праведзеных тэлеграм-каналам «Позірк».
Акрамя таго, перапісана пяць рэкордаў 44-гадовай даўніны: у Баранавічах (25,7 супраць 24,8 градуса, 1979 год), Лепелі (25,9 супраць 23,3), Навагрудку (25,2 супраць 23,2), Пружанах (26,9 супраць 25,1) і Сянне (24,9 супраць 24).
Першыя тэмпературныя рэкорды гэтай восені былі зафіксаваныя 12 верасня. За мінулыя паўтара тыдня перапісана 75 лакальных гістарычных максімумаў.
23 верасня Белгідрамет прагназаваў ад 23 да 29 градусаў цяпла. Рэкорд дня — 30 градусаў у 2003 годзе на метэастанцыі «Палескай».
Каментары