БелТА падманвае, што Гараўскага ў Швейцарыі судзяць за самаабгавор
Напраўдзе яго судзяць за саўдзел у забойстве Юрыя Захаранкі, Віктар Ганчара і Анатоля Красоўскага ў 1999 годзе.
Лукашысты, не могучы зусім прамінуць маўчаннем суд у Швейцарыі над былым удзельнікам лукашэнкаўскіх «эскадронаў смерці» Юрыем Гараўскім, спрабуюць прынамсі навязаць сваю версію таго, за што гэты чалавек апынуўся на лаве падсудных. Маўляў, яго судзяць за самаабгавор і ўвядзенне суда ў зман.
«Раней ён заявіў, што нібыта з'яўляецца былым работнікам САХР і датычны да нейкіх забойстваў і выкраданняў. У Швейцарыі яму не паверылі, і цяпер Гараўскага судзяць за самаабгавор і ўвядзенне суда ў зман. Такім чынам, швейцарскі суд патраціў час на заведама хлуслівыя паказанні, якія Гараўскі выдаваў за праўдзівыя», — сцвярджае дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.
У якасці доказу такой арыгінальнай версіі падаюцца толькі словы старшыні праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэпутата Алега Гайдукевіча, які ўпэўнены, што Гараўскі — «звычайны бандыт, махляр, хлус і здраднік, таму яго зусім не шкада. Ён проста хацеў хайпануць, расказаць нейкую казку, каб за гэта атрымаць прытулак і грошы».
Акрамя таго, Гайдукевіч таксама сказаў, што, маўляў, незалежныя ад рэжыму беларускія рэсурсы суд асвятляюць, але не кажуць, за што насамрэч судзяць Гараўскага:
«Яны ж не могуць прызнацца ў тым, што друкуюць хлусню і падман. Яны займаюцца распаўсюджваннем хлусні і дыскрэдытацыяй краіны. Яны ж так анансавалі інтэрв'ю з ім, а аказалася, што ўсё гэта хлусня».
Сапраўдная хлусня, аднак, тое, што Гараўскага нібыта судзяць за самаабгавор і ўвядзенне суда ў зман. Насамрэч пракуратура Швейцарыі абвінаваціла экс-байца САХРа ў датычнасці да гвалтоўнага знікнення людзей.
Калі суддзя і два прысяжныя засядацелі прызнаюць Гараўскага вінаватым, гэта стане абвінаваўчым прысудам і для беларускага рэжыму, як лічаць юрысты. Прысуд маюць вынесці цягам наступнага тыдня, пракурор запрасіў тры гады зняволення.
У Швейцарыі скончыўся суд над былым байцом «эскадрона смерці» Гараўскім
Пракурор запрасіў для экс-спецназаўца па справе зніклых апанентаў Лукашэнкі 3 гады зняволення
«Калі вам стала зразумела, што Захаранку збіраюцца забіць?» — «Калі Паўлічэнка стрэліў у яго». Гараўскі дае паказанні
«Спадзяюся на абвінаваўчы прысуд». У Швейцарыі пачынаецца суд над экс-байцом «эскадрона смерці» Гараўскім
Каментары