Вайна2121

«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены

Дзяніс Урбановіч за паўтара года вайны пяць разоў быў паранены. Але збіраецца вярнуцца на фронт і пасля апошняга ранення, якое ён атрымаў у Кляшчэеўцы. У батальёне беларускіх добраахвотнікаў «Волат» 34-гадовы ваяр камандуе баявой групай. Праз дзесяць дзён пасля ранення ён ізноў пачаў чуць, і «Наша Ніва» распытала яго пра бой і сітуацыю на фронце.

Дзяніс Урбановіч. Фота: асабісты альбом Дзяніса Урбановіча

Дзяніс Урбановіч (яго пазыўны «Ваўкалак») кажа, што апошні раз быў паранены ў баі блізу сяла Кляшчэеўка на поўдзень ад горада Бахмута, калі ўзначаленая ім група штурмавала расійскія пазіцыі.

Праціўнік біў па падраздзяленні прамой наводкай гранатамётамі СПГ-9 з трох бакоў. Але ўсё роўна расійскія акопы былі захопленыя.

Бой пад Кляшчэеўкай адбыўся 10 верасня. Ніхто з групы Урбановіча не загінуў, аднак некалькі салдат, як і іх камандзір, былі параненыя.

Лідара «Маладога фронту» параніла, калі ўзмацніўся абстрэл адваяваных акопаў.

Аскепак снарада трапіў яму ў руку з унутранага боку побач з артэрыяй. Яму ўдалося спыніць кроў і застацца ў баі. Ад сур’ёзнейшых раненняў байца ўратавала амуніцыя. Дзякуючы ёй адзін з аскепкаў не прабіў капшука, а застаўся ў бронекамізэльцы. Ад яшчэ некалькіх засталіся драпіны і сінякі.

«Я ўжо думаў, што не выйду адтуль, — прызнаецца Дзяніс. — Думаў, што расіяне кінуцца на нашы пазіцыі і нас перастраляюць, але нам удалося адбіцца. Тых, каго кінулі нас атакаваць, мы знішчылі. Іх было з дзясятак. Пазіцыю мы ўтрымалі. Задачу выканалі. У групе былі беларусы з украінцамі».

У баі пад Кляшчэеўкай выбухам была пашкоджаная і зброя Дзяніса Урбановіча. Фота: асабісты альбом Дзяніса Урбановіча

У шпіталі Урбановічу дыягнаставалі моцную кантузію. Яму парвала барабанную перапонку правага вуха, а левае аглушыла. Толькі праз тыдзень шпіталізацыі ваяр стаў чуць. Акрамя таго, ён працягвае залечваць аскепачнае раненне рукі.

«Кантузія ў мяне не першая, і вушы мае дужа нацярпеліся. Дактары сказалі, што трэба месяца паўтара мне быць у цішы. Ніякай страляніны, — расказвае Дзяніс. — Цяпер, можна сказаць, маё здароўе проста шыкоўнае. Стаў чуць. А раней знаходзіўся нібы ў вакууме. На руцэ рана зацягнулася. Дзірка будзе з палец, але нічога не паробіш. На левай руцэ ёсць, а цяпер будзе на правай».

Па словах Дзяніса, 21 верасня лекары дазволілі яму лячыцца ў хатніх умовах.

Батальён «Волат», у якім служыць Урбановіч. Фота: батальён «Волат»

Урбановіч кажа, што вайсковае кіраўніцтва падзякавала яго групе за вызваленне 270 метраў украінскай тэрыторыі.

«Там мы ўжо прасунуліся на 500 метраў. За кожны метр даводзіцца дужа ваяваць. Напрыклад, за дом у Кляшчэеўцы маглі біцца тыдзень. І страты былі», — гаворыць Дзяніс.

17 верасня камандаванне Узброенымі сіламі Украіны афіцыйна паведаміла пра вызваленне Кляшчэеўкі, сяла на Бахмуцкім кірунку ў Данецкай вобласці.

34-гадовы ўраджэнец вёскі Міхалкавічы Лагойскага раёна Дзяніс Урбановіч за час вайны перажыў пяць раненняў. Пасля кожнага вяртаўся на фронт. Тое ж збіраецца зрабіць і гэтым разам. 

Ён кажа, што яму не абавязкова знаходзіцца на перадавой. Як камандзіру групы батальёна «Волат», яму трэба размяркоўваць задачы сярод падначаленых і сачыць за іх выкананнем.

«У мяне камандзірскія функцыі, але іншым разам сітуацыя вымагае майго ўдзелу ў баі. У апошні я выйшаў, бо ён быў вельмі гарачым», — тлумачыць Дзяніс.

Ён адзначае, што цяпер больш часу будзе аддаваць навучанню папаўнення. Але ў выпадку неабходнасці пойдзе на перадавую не раздумваючы.

Забітыя расійскія вайскоўцы пасля бою пад Кляшчэеўкай. Фота: скрын відэа батальёна «Волат»

Дзяніс Урбановіч згадвае, што ў адваяваных акопах пад Кляшчэеўкай ляжала шмат забітых расійскіх салдат. Трупы ляжалі паўсюль. Стаяў невыносны смурод.

Па яго словах, сярод забітых былі вагнераўцы з батальёна «Штурм Z», якія падпісалі кантракты з Міністэрствам абароны Расіі, а таксама нямала мабілізаваных з «ДНР» і «ЛНР».

«Я б не сказаў, што супраць нас ваююць дэбілы, — падсумоўвае Дзяніс Урбановіч. — У іх разумна расстаўленыя пазіцыі. Калі ідуць у бой, то ведаюць, што робяць».

Расія напала на Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, 24 лютага 2022 года. За гэты час, баронячы Украіну, загінулі як мінімум 32 беларусы. Яшчэ двое трапілі ў палон. Усяго ў складзе ўкраінскай арміі ваююць некалькі соцень беларускіх добраахвотнікаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

ГУБАЗіК прыйшоў да бацькоў Дзяніса Урбановіча

Беларускі добраахвотнік паўгода знаходзіцца пад вартай у Кіеве. Суд адмовіўся вызваліць яго пад хатні арышт

«Сдохни, Путлер. Нет войне». Скарыназнаўца абвясціў вайну Расіі і беспакарана правёў першую дыверсію

«Выхад з СССР быў незаконным, усе належаць нам». Расійскі дэпутат прадракае вайну з усімі былымі савецкімі рэспублікамі, нават з Беларуссю

Каментары21

  • Mafkees
    22.09.2023
    Я хз как подобрать слова чтоб не звучало по идиотски после много выпитого пива.
    Денис ты крутейший чел и пример для многих и поэтому тебе нужно беречь себя,потому что в Беларуси таких как ты очень мало. И если для Беларуси когда-нибудь наступит будущее,то ты этой стране будешь очень нужен.
  • 3 глаз
    22.09.2023
    а хто гэта?
    Жір, Ты !?
  • карова або******
    22.09.2023
    Цяпер, можна сказаць, маё здароўе проста шыкоўнае.

    а ёп** дико изяняюсь, господа
    мне б хоть немного хоть местами такого здоровья /

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Вызваленыя па памілаванні Паліна Палавінка і Дзмітрый Лукша пераехалі ў Польшчу

Мазырскі НПЗ за тыдзень ліпеньскага ўрагану мог страціць 35 млн даляраў

У ЗША 26-гадовы педафіл на працягу года хадзіў у адзін клас з падлеткамі. Ніхто не здагадаўся8

Стала вядома, хто можа ўзначаліць Міжнародны алімпійскі камітэт1

«А колькі зарабляе ваш музей?» Латушка расказаў, як прасіў Лукашэнку не аддаваць будынак на Фрунзэ следчым5

Украінскія зенітныя дроны сталі таннай і эфектыўнай заменай артылерыі. У чым іх перавагі?1

Ці можна дзецям у школе замест падручнікаў карыстацца планшэтам?1

У Курскай вобласці эвакуіруюць жыхароў яшчэ двух прымежных раёнаў2

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →