Грамадства22

Разлік на картку і 100% перадаплата. Як махляры прадаюць кветкі праз інстаграм

Букет з 51 ружы за 140 рублёў ці 101 ружа за 250. Такія салодкія цэны на кветкі можна ўбачыць у інстаграм-акаўнце, які прадае букеты па акцыйных цэнах з дастаўкай у любы пункт Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Сёмая назва менш чым за два гады

Махлярскі акаўнт, на якім размешчана рэклама аб продажы кветак па нечувана нізкіх цэнах, называецца cvetok.boutique.by. Ён быў створаны ў лютым 2022 года, а першы допіс у ім датуецца толькі 27-28 студзеня 2023 года. Апошняя публікацыя была зробленая 8 лютага гэтага года. За гэты час профіль ужо шэсць разоў мяняў назву. Цяпер на яго падпісана амаль 10 тысяч чалавек.

Скрыншот з акаўнта cvetok.boutique.by

І калі допісы даўно не абнаўляліся, то свежыя гісторыі з нечуванымі акцыямі на букеты з 51 і са 101 кветкі з'яўляюцца рэгулярна.

Скрыншот з акаўнта cvetok.boutique.by

Букеты прыгожыя, а цэны прывабныя. Напэўна, нідзе больш, апроч як у махляроў, такія букеты за такія грошы не сустракаюцца.

Махляры даволі хутка адказваюць на паведамленні ў сацсетках. Яны гатовыя прывезці букеты ў любы пункт Беларусі, пры гэтым не патрабуюць дадатковай аплаты за дастаўку. Зламыснікі сцвярджаюць, што кветкі будуць дастаўленыя кур'ерам на аўтамабілі з кандыцыянерам у любы зручны для вас час.

Калі патэнцыйны кліент, а па факце патэнцыйная ахвяра махляроў, пагаджаецца на надзвычайна прывабныя ўмовы дастаўкі, кліента просяць выслаць адрас, імя, прозвішча атрымальніка, кантактны нумар і пажаданы час дастаўкі.

Скрыншот перапіскі 

Пасля таго як махляры атрымліваюць гэтыя звесткі, яны хутка высылаюць паведамленне, дзе пазначаюць, што працуюць па 100% перадаплаце, і адразу абгрунтоўваюць гэта тым, што ў іх сталі часцей з'яўляцца несапраўдныя заказы, адмовы ад букетаў, калі тыя ўжо былі гатовыя і г.д.

Разлічвацца прапануюць не на рахунак ІП або юрыдычнай асобы, а праз звычайнае папаўненне банкаўскай карткі, якая належыць фізічнай асобе.

Скрыншот перапіскі

Надзвычай нізкія цэны, гатоўнасць без дадатковай аплаты даставіць кветкі ў любое месца і прапанова разлічыцца шляхам пераводу грошай на картку фізічнай асобе — не адзіныя званочкі, якія могуць дапамагчы зразумець, што гэта махляры.

Фотаздымкі, якія махляры размяшчаюць у профілі, проста ўзятыя ў інтэрнэце. Напрыклад, фота велізарнага букета, які складаецца з руж белага і чырвонага колераў, першапачаткова было апублікавана на сайце прадаўца кветак у расійскім Варонежы.

Скрыншот з інстаграм-профіля cvetok.boutique.by і сайта cvetochnidvorik.ru. Калаж: «Наша Ніва»

Расійскія прадаўцы прадаюць букет са 101 ружы па 13 780 расійскіх рублёў. Гэта каля 460 беларускіх рублёў. Махляры ж «прадаюць» падобныя букеты па 250 рублёў.

Яшчэ адзін званочак, які мусіць насцярожыць, — гэта абмежаваная магчымасць пакідаць каментары пад допісамі.

Адзначым, што гэта не першы выпадак, калі інфармацыя пра кветкавых махляроў даходзіць да СМІ. Выглядае, што выпадкі, калі людзі вядуцца на нізкія цэны і пералічваюць грошы махлярам, не адзінкавыя.

Часам людзі гублялі не толькі грошы, якія яны пералічылі за кветкі. У адных выпадках махляры дадаюць ахвяр у чорны спіс, пасля таго як атрымаюць грошы, а ў іншых пагаджаюцца вярнуць грошы за кветкі, якія ў іх нібыта не атрымалася даставіць у дамоўлены час. У такіх выпадках яны дасылаюць ахвярам спасылкі на адмысловыя сайты, дзе дзеля вяртання грошай трэба ўвесці ўсе рэквізіты банкаўскай карткі, у тым ліку CVV-код.

Чытайце таксама:

Як махляры падманваюць беларусаў. Сабралі найбольш папулярныя метады

Мінская фірма прапануе машыны з Еўропы на замову па нерэальна нізкіх цэнах. У чым падвох?

Новы від махлярства? Беларусам прапануюць адпачынак у неіснуючым доме на дрэве

«За кошт амартызацыі пры лізінгу машына выходзіць на 40% танней». У Беларусі актывізаваліся аўтамахляры. Па якой схеме яны працуюць?

Каментары2

  • SHOS
    24.09.2023
    А красауцы только бчб ищут в интернет, да? До этого дела нету?
  • mikola
    24.09.2023
    debily....

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго13

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях13

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго13

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →