Вайна1414

Расійскае Мінпрацы раскрыла маштабы магчымых страт на вайне ва Украіне

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Расіі замовіла амаль мільён пасведчанняў для ветэранаў баявых дзеянняў і сваякоў загінулых ветэранаў войнаў і інвалідаў. Такі тэндар выявілі на партале дзяржзакупак. Гэтыя лічбы могуць ускосна сведчыць аб прыкладных маштабах страт у расійскіх войсках, якія ўдзельнічаюць у баях ва Украіне, піша выданне «Вёрстка».

Паводле матэрыялаў тэндара, расійскае Мінпрацы замовіла 757 305 пасведчанняў ветэрана баявых дзеянняў і 230 000 пасведчанняў для «членаў сям'і загінулага (памерлага) інваліда вайны, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны і ветэрана баявых дзеянняў».

У дакументацыі пазначана, што 600 тысяч аддрукаваных пасведчанняў удзельнікаў баявых дзеянняў размяркуюць у Мінабароны, 86 805 — у Міністэрства сацыяльнай абароны, 60 тысяч — у МУС, 10 тысяч — у Расгвардыю, 500 — у Мінбуд.

Што тычыцца пасведчанняў для членаў сям'і загінулых, то 200 тысяч размяркуюць у Мінабароны, яшчэ 30 тысяч — у Мінсацабароны.

У пералік тых, каму належаць пасведчанні «члена сям'і загінулага (памерлага) інваліда вайны, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны і ветэрана баявых дзеянняў», з чэрвеня гэтага года ў Расіі ўключаюцца не толькі сваякі салдат рэгулярнай арміі, але і загінулых на вайне добраахвотнікаў.

Раней, у траўні 2023 года, ведамства заключыла дзяржкантракт коштам 14 млн рублёў на друк дакументаў, сярод якіх таксама былі 95 907 пасведчанняў ветэранаў баявых дзеянняў і 23 716 для членаў сем'яў загінулых.

Летась маштабы друку пасведчанняў былі значна меншыя. Улетку 2022 года Мінпрацы замаўляў друк 82 840 бланкаў пасведчанняў ветэранаў баявых дзеянняў і 5 777 пасведчанняў для членаў сям'і загінулага.

Усяго ж за час вайны Мінпрацы ўжо замовіла ў агульным ліку 936 052 пасведчанняў для ветэранаў баявых дзеянняў.

Каментары14

  • Фёдор
    18.09.2023
    Путин и лукашенко - преступники против народов и человечества.
  • Лол
    18.09.2023
    Яшчэ адно падцверджанне, што ўкраінская статыстыка расійскіх страт ня брэша.
  • Прарвемся
    19.09.2023
    Нічога страшнага. Бабы новых нанараджаюць.

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман20

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце закансервуюць руіны 400-гадовага кляштара. Гэта адзінае збудаванне, што засталося ад гістарычнага Берасця4

Названыя найлепшыя гульцы Еўра-2024, малады футбаліст і гулец фіналу

Памёр беларускі кампазітар Леанід Гуцін

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА6

Бізнэсоўцу і кіраўніка рэспубліканскага турыстычнага саюза асудзілі за супрацу з літоўскімі спецслужбамі 3

Яшчэ адна ахвяра шторму — дрэва забіла хлопчыка пад Рэчыцай

Стала вядома асоба чалавека, якога застрэлілі на мітынгу Трампа1

Ярмошына расказала, каго дапусцяць да ўдзелу ў выбарах-202520

Ярмошына пра Ціханоўскую: Проста прадаўшчыца на фоне Караткевіч у 2015-м46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман20

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Галоўнае
Усе навіны →