У лесе пад Браславам у меліярацыйным канале загруз малады лось — ды так грунтоўна, што над вадой заставалася толькі галава. Смерць была б для жывёліны немінучай, каб на дапамогу не прыйшлі людзі, паведамілі ў МНС.
Ласяня трапіла ў бяду ў лесе паблізу вёскі Эйтмяны Браслаўскага раёна. Разам з ратавальнікамі на дапамогу жывёліне адправіліся спецыялісты з раённай ветстанцыі і прыродааховы. Яны выявілі, што ласяня боўтаецца ў затопленым меліярацыйным канале глыбінёй каля двух метраў — над вадой тырчала толькі галава.
Пры дапамозе падручных сродкаў і вяроўкі ратавальнікам удалося выцягнуць жывёліну з канала. Трохі адляжаўшыся пасля такой прыгоды, малады лось стаў на ногі і ўцёк у лес.
Каментары