Пасля ўдалых атак на Крым Расія перавяла тры вялікія дэсантныя караблі з Чорнага мора ў Азоўскае — ВМС Украіны
Прэс-сакратар Вайскова-марскіх сіл Украіны Дзмітрый Плецянчук у эфіры тэлемарафону расказаў пра наступствы ракетнай атакі на акупаваны Севастопаль.
«Працэсы, якія тычацца вызвалення нашай тэрыторыі, будуць працягвацца і ў далейшым. Дарэчы, паказальны той факт, што сёння расійскія акупанты чамусьці перадыслакавалі тры вялікія дэсантныя караблі з Чорнага мора ў Азоўскае», — цытуе словы Плеценчука «Украінская праўда».
Ён таксама адзначыў, што знішчаны ў Севастопалі вялікі дэсантны карабель не падлягае аднаўленню праз асаблівасці паражэння і праз яго «дастаткова шаноўны ўзрост».
Вайсковец падкрэсліў, што расіяне ўпершыню страцілі падводную лодку ў выніку баявых дзеянняў.
Нагадаем, што ў ноч на 13 верасня ў выніку ракетнага ўдару заходнімі ракетамі па суднарамонтным заводзе ў акупаваным Севастопалі было пашкоджана два судны: вялікі дэсантны карабель «Мінск» і падводная лодка «Растоў-на-Доне».
Каментары