65-гадовы Аляксандр Манцэвіч — галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты», вядучага незалежнага СМІ Маладзечна і рэгіёна. Ён неаднаразовы пераможца журналісцкіх конкурсаў і прэмій за высокія стандарты працы. Суд над ім распачнецца ў Маладзечне 27 верасня. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксей Іршын, паведамляе «Вясна».
Аляксандр Манцэвіч быў затрыманы 15 сакавіка пасля ператрусу ў ягоным доме. Яго абвінавачваюць паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года да 15 сакавіка 2023 года распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнэт-рэсурсах «заведама хлуслівыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».
Каментары
Усё ў гэтай калгаснай недадзяржаве заведама хлуслівае!!! Сама праўда -- тут хлусня! Выбары -- хлусня! Палітыка -- хлусня! Дасягненні -- хлусня! Жыццё -- хлусня!