Грамадства

Журналіст Андрэй Аляксандраў у калоніі схуднеў на 40 кілаграмаў

Былы намеснік дырэктара БелаПАН, асуджаны на 14 гадоў калоніі, адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі, ягоная жонка Ірына Злобіна — у Гомельскай жаночай.

Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна

Андрэй Аляксандраў знаходзіцца ў Наваполацкай калоніі № 2 з канца 2022 году. Паводле сваякоў, ён працуе ў цэху дрэваапрацоўкі, піша Радыё Свабода.

«Збівае скрыні і паддоны», — удакладніў сваяк палітвязня.

Прыблізна 7 месяцаў Андрэй Аляксандраў быў пазбаўлены перадач і званкоў, у тым ліку праз скайп, але 12 верасня ўпершыню такі званок адбыўся. Таксама ад Андрэя даходзяць лісты.

«У мяне ўсё без цудаў. Стабільна. Радуюся цудоўнай свежай восені», — гэтак Андрэй апісаў свой эмацыйны стан у апошнім лісце сваякам.

Паводле звестак ад палітвязня, ён шмат чытае, піша вершы і нават займаецца музычнай творчасцю.

«У яго там ёсць сябар-музыка, з якім ён піша песні на ангельскай мове», — паведаміла крыніца.

Падчас зняволення Андрэй Аляксандраў моцна схуднеў.

«Цяпер важыць 80 кілаграмаў, а да арышту меў 120. Раней казаў, што балелі ногі ад доўгага знаходжання на бетоне, але цяпер не скардзіцца. У калоніі рэгулярна робіць фізічныя практыкаванні», — паведаміў сваяк палітвязня.

Аляксандрава затрымалі разам з ягонай дзяўчынай Ірынай Злобінай у пачатку 2021 году і абвінавацілі ў фінансаванні пратэстаў-2020, а пазней дадалі абвінавачанне ў «здрадзе радзіме». У кастрычніку 2022 году журналіста асудзілі на 14 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Віны Андрэй Аляксандраў не прызнаў.

«Ставіцца да гэтага кавалку жыцця як да прыгоды»

Да арышту Ірына Злобіна, якая скончыла факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, займалася бізнэсам. Як і Аляксандрава, яе абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах і здрадзе радзіме. Суд прызначыў Злобінай 9 гадоў зняволення. Жанчына адбывае пакаранне ў Гомельскай калоніі.

«Працуе, шые майкі. Выконвае план. Увогуле трымаецца малайцом, ставіцца да гэтага кавалку жыцця як да чарговай прыгоды», — паведаміў сваяк Ірыны Злобінай.

Ірына Злобіна і Андрэй Аляксандраў пабраліся шлюбам у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага 1 верасня 2022 году. «Вясна» апублікавала расповед сукамерніцы Ірыны Злобінай пра тое, што адбывалася пасля роспісу.

«Ёй перадалі прыгожую сукенку чорнага колеру зь вялікімі празрыстымі рукавамі і адкрытай спінай. Дзяўчаты на ёй зрабілі пераздымку-тату ў выглядзе пантэры, а таксама прыгожую фрызуру. Распісваліся яны без сведак, пры канваірах.

У камеры Валерыя, Людміла і Юлія зрабілі канфеці і збіраліся абсыпаць імі Ірыну, калі яна вернецца з роспісу. Але дзяўчат забралі на прагулку, а Ірына вярнулася раней, таму яе прасілі, каб павярнулася ды зрабіла выгляд, нібыта заходзіць з роспісу, а яе абсыпалі ды віншавалі».

Каментары

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →