Атаку безэкіпажных катараў нібыта адбілі, ужыўшы штатнае карабельнае ўзбраенне.
У Міністэрстве абароны РФ заявілі пра атаку адразу некалькіх марскіх дронаў. Як паведамляе прэс-служба ведамства, адразу пяць марскіх дронаў атакавалі карабель «Сяргей Котаў», які выконваў патруляванне.
«Каля 05:00 Узброенымі сіламі Украіны ажыццёўлена спроба атакаваць пяццю марскімі безэкіпажнымі катарамі патрульны карабель Чарнаморскага флоту «Сяргей Котаў» у акваторыі Чорнага мора», — паведаміла расійскае Мінабароны.
Паводле іх версіі, атаку нібыта адбілі — усе марскія дроны «знішчаныя агнём са штатнага ўзбраення карабля». Украіна пакуль гэтага не каментуе.
Раніцай у акупаванай Еўпаторыі прагрымелі выбухі. Мясцовыя жыхары паведамілі пра налёт беспілотнікаў, нагадвае УНІАН.
Каментары
Корабль надёжно припаркован на дне Черноморской акватории.