Здароўе44

Як часта варта прымаць душ? Раяць дактары

На думку экспертаў, магчыма, вы занадта часта прымаеце душ.

Фота: vecteezy

Як часта трэба прымаць душ

Збольшага звычкі вашай асабістай гігіены з'яўляюцца менавіта такімі — асабістымі. Так, доктарка Мэры Стывенсан, дацэнтка кафедры дэрматалогіі NYU Langone Health у Нью-Ёрку, сцвярджае, што частата прыняцця душа павінна залежаць ад шэрагу фактараў. Гэтыя фактары ўключаюць вашу скуру, узрост і ўзровень актыўнасці. 

Самая вялікая праблема, якая можа ўзнікнуць у выніку недастатковага прыняцця душа — гэта, натуральна, смурод. Некаторыя людзі не выдаюць такога рэзкага паху цела, як іншыя, таму з сацыяльнага пункту гледжання яны могуць даўжэй абыходзіцца без душа. А іншыя могуць проста не адчуць неабходнасці мыцца пры першым з’яўленні непрыемнага паху.

Акрамя таго занадта тоўсты пласт тлушчу на вашай скуры можа схіліць вас да фалікуліту — інфекцыі валасяных фалікулаў. Тут варта не перабольшваць у ніводны з бакоў, бо занадта частае прыняцце душа таксама можа выклікаць некаторыя праблемы. Вы гэтак жа можаце зрабіць сябе больш схільным да інфекцый, калі празмерна мыецеся, бо нашая скура абаронена некаторымі сапраўды добрымі натуральнымі бактэрыямі, якіх вы захочаце захаваць. Так што звычайна прымаць душ некалькі разоў на дзень — не вельмі добрая ідэя.

Доктар Стывенсан прапануе прымаць душ кожныя два-тры дні. Тым не менш, калі вы, напрыклад, штодзень выходзіце на прабежку ці займаецеся ў трэнажорнай залі, вам варта мыцца вадой пасля кожнай трэніроўкі. Галоўным тут выступае хутчэй не частата, а тое, як вы мыеце цела.

Як мыць цела ў душы

Людзі, як правіла, намыльваюць усё цела, што сапраўды неабавязкова. Вам насамрэч патрэбныя мыла ці гель-душ у падпахах, пахвіннай вобласці і ступнях. Мыла разбурае верхні пласт тлушчу на вашай скуры, так званы скурны бар’ер, які абараняе і падтрымлівае клеткі эпідэрмісу ўвільготненымі. Аднак празмернае намыльванне паўсюль можа цалкам пазбавіць гэтага ахоўнага тлушчу і зрабіць вашу скуру больш сухой, адчувальнай і схільнай да алергіі. 

Яшчэ адна распаўсюджаная памылка — вельмі працяглы і гарачы душ, асабліва ў халодны перыяд часу. Гэта таксама можа парушыць ахоўны бар'ер вашай скуры, таму дактары рэкамендуюць прымаць не гарачы, а цёплы душ, прычым на працягу не больш за тры хвіліны.

Дэрматолагі раяць карыстацца сродкамі для адчувальнай скуры, без фарбавальнікаў, водараў ці араматызатараў. Таксама можна прыгледзецца да сродкаў для дзяцей, бо звычайна дзіцячыя тавары распрацоўваюцца менавіта для далікатнай скуры малых. А пасля душу варта скарыстацца сродкамі ўвільгатнення.

Каментары4

  • дочка Максима Дизайнера
    15.09.2023
    а что?
  • Дон Ган
    15.09.2023
    А дзе цыцкі?
  • дочка Максима Дизайнера
    15.09.2023
    дзе-дзе.. ў Дизайнера )

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ2

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»2

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?6

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс27

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →