Эканоміка11

Сельгаскомплекс Юрыя Чыжа на Лагойшчыне перайшоў у іншыя рукі

Холдынг «Трайпл», які знаходзіцца цяпер у працэсе санацыі, больш не ўладальнік сельгаспрадпрыемства ў Лагойскім раёне. У яго былога структурнага падраздзялення «Трайпл-Агра», як высветліла выданне «Белорусы и рынок», з'явіўся новы ўласнік.

Фота ілюстрацыйнае

Апошнім часам для пагашэння даўгоў «Трайпла» ягоныя знешнія кіраўнікі выставілі на продаж і рэалізавалі офіс кампаніі на вуліцы Ракаўскай, велнэс-клуб, паляўнічую гаспадарку ў Лагойскім і турыстычную вёску ў Бярозаўскім раёнах.

На заўтра, 14 верасня, прызначаны таргі па выстаўленых на адкрыты продаж АЗС у Мінску і сталічным рэстаране «Залаты грабеньчык».

Пераход «Трайпл-Агра» да новага ўласніка не афішаваўся, але «Белорусы и рынок» звярнулі ўвагу, што са спіса сельскагаспадарчых арганізацый Лагойскага раёна знік СК «Трайпл-Агра», а па месцы яго прапіскі ў вёсцы Чудзенічы Астрашыцкага сельсавета цяпер значыцца прадпрыемства «Азярыцкі-Агра».

Апошняе — адзін з найбуйнейшых аграрных холдынгаў суседняга з Лагойшчынай Смалявіцкага раёна. У ім пацвердзілі, што былое сельскагаспадарчае прадпрыемства «Трайпла» з нядаўніх часоў знаходзіцца пад крылом «Азярыцкага-Агра».

Агракомплекс «Трайпл-Агра» — адзін з каля 30 былых стратных калгасаў і саўгасаў, перададзеных у 2004—2005 гадах указам Лукашэнкі прыватнаму бізнэсу. Да прыходу туды Юрыя Чыжа і яго партнёраў ён называўся СВК «Верагі». Чыжу, уліваючы ў прадпрыемства вялікія сродкі, удалося зрабіць з былой стратнай гаспадаркі аднаго з лідараў не толькі раёна і вобласці, але ўсёй краіны. Аднак асабістыя праблемы бізнэсоўца і эканамічная бязладзіца ў «Трайпле» не маглі не адбіцца на эфектыўнасці працы гаспадаркі. З гэтым і звязаны пераход «Трайпл-Агра» ў рукі новага ўласніка. 

Каментары1

  • даведка
    13.09.2023
    «Озерицкий-Агро» дочерний сельхозактив «Белагропромбанка».

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%5

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%

Усе навіны →
Усе навіны

Падтрымайце нас праз Патрэон, каб мы змаглі больш37

Прэзідэнт Фінляндыі: Расійскаму імперыялізму не відаць канца. Трэба быць гатовымі да ўсяго і не панікаваць4

Стала вядома, як прагаласавалі малдаване, якіх звозілі з Расіі ў Мінск на выбарчы ўчастак4

Канапацкая пахвалілася, што ў 2020 годзе не марнавала грошы на выбарчую кампанію, а ўдала ўклалася ў крыптавалюту8

«Прыйдуць халодныя масы з палярных шырот». Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

17-гадовы блогер з Гомеля выйграў BMW M4 і вырашыў на грошы ад яго купіць кватэру бяздомнай жанчыне16

Са смерці расійскага генерала ва Украіне робяць гераічную гібель, а ён проста ехаў п'яны5

У ЗША завяршылі падлік галасоў на выбарах прэзідэнта3

Масавая атака дронаў на Маскву, больш за 30 беспілотнікаў збілі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%5

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%

Галоўнае
Усе навіны →