Грамадства2121

Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце і папярэдзіла, што прыйдзе ў кожны ўрад з просьбай прызнаць новы пашпарт

13 верасня беларуская лідарка Святлана Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце. Яна распавяла пра беларускіх герояў, папрасіла гарантаваць Беларусі еўрапейскую будучыню, распавяла пра новы беларускі пашпарт і заклікала да трыбунала над Лукашэнкам.

 Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба палітыка

«У адрозненне ад вайны ва Украіне, наша вайна — ціхая. Мэта Крамля ў гэтай вайне такая ж, што і ва Украіне: ператварыць Беларусь у калонію Расіі. Пуціну ў гэтай справе дапамагае Лукашэнка — ён па частках прадае незалежнасць нашай краіны», — заявіла Ціханоўская.

Яна распавяла пра герояў гэтай «ціхай» вайны — рэйкавых партызанаў, каліноўцаў, праваабаронцаў і іншых. 

«У нашай ціхай вайне паказала сябе мноства ціхіх герояў. Настаўнікі, што адмаўляюцца вучыць дзяцей «дзяржаўнай ідэалогіі». Сумленныя чыноўнікі, якія дзеляцца каштоўнай інфармацыяй. Бізнэсмены, што таемна дапамагаюць семʼям рэпрэсаваных. Пенсіянеры, якія звярнуліся да мяне з просьбай «перадаць еўрапейцам, што мы не здамося», — сказала Ціханоўская. 

Яна заявіла, што ЕС — гэта будучыня, да якой беларусы імкнуцца. 

«Мы хочам вярнуцца дадому. Дадому ў Еўропу. Беларускія дэмакратычныя сілы прынялі сумесную дэкларацыю, што акрэслівае нашу стратэгічную мэту — уваходжанне Беларусі ў ЕС. Ведаю, што гэта доўгі працэс, і ён не будзе лёгкім. Аднак для нас няма зваротнага шляху. Еўрапейскі саюз — гэта будучыня, да якой мы імкнёмся і ў якой прагнем застацца назаўсёды. 

Яна распавяла, што АПК працуе над тым, каб пачаць выдачу нацыянальных беларускіх пашпартоў. «Вельмі хутка мы прыйдзем да вашых урадаў з просьбай прызнаць нашы новыя пашпарты», — сказала яна.

Таксама яна заклікала не спыняць барацьбы з дыктатурамі. 

«Дапамажыце нам прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці. За забойства апанентаў «эскадронамі смерці». За катаванні мірных пратэстоўцаў. За выкраданне ўкраінскіх дзяцей. За вядзенне вайны супраць беларусаў і супрацоўніцтва ў вайне супраць Украіны. У яго на плячах доўгі спіс злачынстваў. Ён не заслугоўвае ніякага месца на міжнародных форумах. Адзінае, чаго ён заслугоўвае, — гэта квіток у адзін канец у Гаагу.

І мне сапраўды цікава, як некаторыя людзі да гэтага часу смеюць называць яго прэзідэнтам? Давайце растлумачым: ён махляр!» — сказала яна. 

Яна заклікала еўрапарламентарыяў падтрымаць рэзалюцыю з прызнаннем еўрапейскіх памкненняў беларусаў, якую ўнёс Пятрас Аўштравічус. «Я прапаную вывесці адносіны паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўрапарламентам на новы ўзровень і інстытуцыяналізаваць нашу супрацу», — сказала яна.

Еўрапарламентарыі віталі яе выступ стоячы. 

Каментары21

  • Маё імя
    13.09.2023
    Цікава, Ціханоўская казала пра стратэгію будучыні Беларусі, а "Наша Ніва" загалоўнай тэмай абрала пашпарт, які мусіць вырашыць толькі часовыя праблемы шэрагу беларусаў. Еўрапейскі выбар Беларусі для рэдакцыі не галоўнае?
  • Вероятный
    13.09.2023
    ЕС без НАТО, деньги на ветер!
  • Янка
    13.09.2023
    ЦІханоўскую моцна крытыкавалі спачатку пра яе выказванні пра "мудрого Путина", потым - пра невызначаннасць геапалітычнага выбару пад час пратэстаў-2020. Але гэта не толькі было яе асабістае меркаванне - гэта было меркаванне большасці беларускага дэмакратычнага грамадства. Эвалюцыянуе беларускае грамадства - эвалюцыянуе і Ціханоўская. Па меры правалу рэжымаў пуціна і лукашэнкі ў архаічную таталітарную багну на фоне непазбежнай паразы ў агрэсыўнай захопніцкай вайне сумневаў, куды трэба імкнуцца, застаецца ўсё менш.

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной31

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася39

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной31

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →