Украінская разведка заявіла пра паспяховую атаку на хімічны завод у Цвярской вобласці
Улады расійскага рэгіёна сцвярджалі, што ноччу сіламі СПА беспілотнік быў знішчаны.
Каментуючы атаку на Севастопаль, у ГУР МА Украіны расказалі і пра іншую цэль:
«Сёння таксама быў нанесены ўдар па Рэдкінскім доследным хімічным заводзе. Там вырабляецца дэцылін — авіяцыйнае паліва. Гэта была атака БПЛА. Ёсць пападанне і ёсць паражэнне», — заявіла крыніца «РБК-Украіна».
Улады расійскага рэгіёна сцвярджалі, што ноччу сіламі СПА беспілотнік быў знішчаны. Але ў той жа час паведамлялася, што былі задзейнічаныя экстранныя службы.
Каментары