Свет

У Лівіі катастрафічная паводка: больш за 3000 загінулых і 10000 зніклых без вестак

У Лівіі адбылася разбуральная паводка, пасля якой прапала без вестак каля 10 000 чалавек. Канчатковая колькасць загінулых пакуль не вызначаная, але яна можа складаць тысячы чалавек. Асноўныя ахвяры і разбурэнні прыйшліся на партовы горад Дэрна на ўсходзе краіны — у ім пад напорам вады прарвала дзве плаціны, піша Бі-бі-сі.

Фота: Handout / Anadolu Agency via Getty Images

Міністр аховы здароўя адміністрацыі, якая кантралюе ўсход Лівіі, заявіў, што пацверджана смерць больш за 3000 чалавек.

«Колькасць зніклых без вестак лічыцца тысячамі, а колькасць загінулых, як чакаецца, дасягне 10 000», — заявіў ён тэлеканалу «Аль-Масар».

У Дэрне былі змытыя цэлыя кварталы. На могілках сабралася больш за 700 целаў, якія чакаюць апазнавання, а мясцовыя прадстаўнікі аховы здароўя заявілі, што тысячы чалавек прапалі без вестак.

Міністр грамадзянскай авіяцыі ў непрызнаным урадзе ўсходняй Лівіі, заявіў, што сітуацыя ў Дэрне катастрафічная.

«Целы ляжаць паўсюль: у моры, у далінах, пад будынкамі, — сказаў ён агенцтву Reuters у тэлефоннай размове пасля наведвання горада. — Я не перабольшваю, калі кажу, што 25% горада знікла. Многія, многія будынкі абваліліся».

Спецыялісты і раней папярэджвалі, што плаціны можа прарваць. Але калі гэта адбылося, жыхарам Дэрны ніхто не паведаміў. На відэа, распаўсюджаным у сацсетках, відаць, як людзі малілі аб дапамозе і крычалі, калі каламутная вада затапіла іх дамы. На іншым відэа бачна, як патокі зносяць машыны на вуліцах, якія ператварыліся ў рэкі.

Вырваўшыся ў даліну, вада разлілася па велізарнай тэрыторыі. Акрамя Дэрны, таксама пацярпелі гарады Бенгазі, Суса і Аль-Мадж на ўсходзе краіны. Падчас выратавальных работ знікла сямёра вайскоўцаў лівійскай арміі. Улады на ўсходзе Лівіі ўвялі каменданцкую гадзіну, а школы і крамы загадалі зачыніць.

Лівія падзеленая паміж дзвюма варожымі адна адной адміністрацыямі пасля паўстання, у выніку якога ў 2011 годзе быў скінуты Муамар Кадафі. Ні прызнаны светам, ні непрызнаны ўрады не ўкладвалі сродкаў у падтрымку і рамонт інфраструктуры, чым і могуць тлумачыцца катастрафічныя наступствы паводкі.

Каментары

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць19

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →