У пакупнікоў узнікае галоўнае пытанне: «А ці можна іх есці?»
З выгляду культура нагадвае касмічнае цела, піша Tochka.by.
Гаворка ідзе пра дэкаратыўны гарбуз «Зорка Шахеразады».
Гэта расліна даўжынёй да чатырох метраў. Плод служыць упрыгожваннем розных кампазіцый. Выкарыстоўваюць «Зорку» для вертыкальнага азелянення.
Такі гарбуз любіць цяпло і багаты паліў. У адкрыты грунт расаду высаджваюць у пачатку чэрвеня.
Многія задаюцца пытаннем, ці можна есці такі гарбуз. Адказ — так, можна. Усе гатункі дэкаратыўных гарбузоў ядомыя, як і звычайныя.
Што яшчэ прадаюць на Камароўцы
Таксама ў продажы 12 верасня на Камароўскім рынку ёсць свежыя журавіны — 19 рублёў за літр.
Шмат грыбоў. Ёсць баравікі, сабраныя ў Брэсцкай вобласці, — 25 рублёў за кіло. Лісічкі будуць таннейшыя — 13,50 рубля.
З'явілася і жывая рыба. Так, карпа элітнага прадаюць па 7,99 рубля за кіло, звычайны карп будзе таннейшы — 6,99 рубля.
Маецца ў продажы і карась — 4,99 рубля.
Каментары