Гомельскі мясакамбінат перайменаваў сасіскі «Кракаўскія» ў «Крамлёўскія»
Чытачы выдання «Флагшток» заўважылі, што з нядаўняга часу ў крамах зніклі «Кракаўскія» сасіскі Гомельскага мясакамбіната. Але аказалася, што яны не проста зніклі, а перажылі палітычны рэбрэндынг.
На сайце прадпрыемства сапраўды зніклі сасіскі з такой назвай. Але з’явілася інфармацыя пра іншы прадукт — сасіскі амаль ідэнтычнага выгляду, якія маюць назву «Крамлёўскія». Пры дэталёвым разглядзе дызайну пакунку сасісак «Крамлёўскіх» на сайце прадпрыемства на ім можна заўважыць дробны надпіс, што гэта ўсё ж тыя самыя сасіскі «Кракаўскія».
Сасіскі «Крамлёўскія» з’явіліся ў асартыменце прыблізна з лютага 2023 года.
Каментары