Грамадства88

Не ўсё так проста. Колькі будзе каштаваць польская турыстычная віза і як хутка можна атрымаць

Днямі стала вядома, што візавы цэнтр Польшчы аднавіў прыём дакументаў на турыстычныя візы ва ўсіх візавых цэнтрах. Праверылі, ці магчыма запісацца самастойна і колькі грошай за запіс бяруць пасярэднікі. 

Пачынаючы з 4 верасня падацца на польскую турыстычную візу можна ў любым візавым цэнтры краіны. Але запісацца самастойна на падачу складана. Каму ўдасца, таго можна лічыць шчасліўчыкам, бо самастойны запіс без дапамогі пасярэднікаў ашчадзіць вам шмат грошай.

Тым жа, хто не здолее сам «злавіць» дату, давядзецца карыстацца паслугамі пасярэднікаў, у якіх гэта атрымліваецца лепш.

За запіс на падачу, запаўненне анкеты і кансультацыю наконт падрыхтоўкі дакументаў бяруць ад 800 рублёў (каля $250) да 950 рублёў (каля $290).

Бронь гатэля мусіць быць аплачанай

Да вышэй агучаных сум трэба дадаць 35 еўра консульскага збору, 11 еўра сэрвіснага збору, выдаткі на страхоўку і бронь гатэля. Прычым, як паведаміў суразмоўца аднаго з візавых агенцтваў, бронь мусіць быць сапраўднай і абавязкова аплачанай, бо адно з абавязковых патрабаванняў — пацверджаная транзакцыя, што вы сапраўды аплацілі за жытло. Хоць, паводле слоў агента, першыя дні ішлі размовы, што дастаткова наяўнасці самой броні без факта аплаты.

Спецыяліст раіць не браніраваць самых танных койка-месцаў у хостэлах, бо ў амбасадзе могуць не паверыць, што чалавек паедзе ў такі адпачынак. Асабліва, калі ён пакажа, што мае годны заробак.

Наяўнасць грошай на падарожжы таксама трэба будзе пацвердзіць. Падрабязней пра ўсе патрабаванні можна азнаёміцца па спасылцы.

На які тэрмін можна атрымаць візу?

У тэорыі турыстычную візу могуць выдаць тэрмінам да 5 гадоў, але для гэтага трэба мець адпаведную візавую гісторыю.

«За апошнія тры гады мусіць быць мінімум адна шэнгенская віза. У такім выпадку можна разлічваць на візу тэрмінам 1—3 гады. А вось тым, хто робіць візу ўпершыню, хутчэй за ўсё, адкрыюць візу аднаразовую, а шматразовую з кароткім тэрмінам, у лепшым выпадку да 6 месяцаў», — кажа суразмоўца.

Пры гэтым спецыяліст прызнаецца, што цяпер немагчыма дакладна казаць пра тэрміны, на якія Польшча будзе выдаваць турыстычныя візы. Бо візавыя цэнтры толькі днямі аднавілі прыём дакументаў па гэтым тыпе віз.

«Бліжэй да канца верасня пачне з'яўляцца нейкае разуменне, як пойдуць справы з тэрмінамі. Раней (да пандэміі) Польшча, бадай, лепш за ўсіх адкрывала доўгатэрміновыя візы. Але з таго часу шмат што змянілася, таму канкрэтыкі пакуль няма».

Ад тыдня да месяца

Што тычыцца тэрмінаў запісу, то, па словах суразмоўцы, новыя месцы і даты з'яўляюцца кожны тыдзень. Запіс ідзе на тыдзень наперад. У іншым агенцтве нам агучылі больш працяглыя тэрміны: маўляў, калі пачынаць супрацоўніцтва на гэтым тыдні, то запіс адбудзецца на канец верасня — пачатак кастрычніка.

Тым не менш суразмоўца ўхіляецца ад прамога адказу, чаму запісацца самастойна амаль немагчыма, а ў яго і ягоных калег гэта атрымліваецца паспяхова.

«Так было і раней, яшчэ ў часы, калі Польшча выдавала візы «на закупы». Атрымаць візу было нескладана, патрабаванні былі мінімальныя, а вось запісацца самастойна і тады было няпроста», — падкрэслівае суразмоўца.

Інфармацыя аб аднаўленні запісу на польскія турыстычныя візы з'явілася на сайтах візавых агенцтваў.

Скрыншот з сайта visavisa.by

На сайце аднаго з буйных візавых агенцтваў пазначана, што атрымаць турыстычную візу на 5 гадоў можна, калі ёй папярэднічала турыстычная польская віза тэрмінам на 3 гады на працягу апошніх трох гадоў.

Скрыншот з сайта visavisa.by

З гэтага вынікае, што калі апісаныя ўмовы адпавядаюць рэчаіснасці, то разлічваць на 5-гадовую візу амаль немагчыма. Рэч у тым, што праз пандэмію Польшча прыпыніла выдачу турыстычных віз грамадзянам Беларусі яшчэ вясною 2020 года. 

Чытаце таксама:

«Адстаю за вас». За колькі прадаюць месца ў чарзе на мяжы з Літвой і Польшчай

Як змянілася сітуацыя на мяжы пасля закрыцця Літвой двух пунктаў пропуску

Закрыцця граніц пакуль не будзе, канфрантацыя спала. Спыталі ў экспертаў, ці можна гаварыць пра пачатак адлігі паміж Мінскам і ЕС

Каментары8

  • Нажиматель кнопок
    12.09.2023
    Никогда не было никакой проблемы с регистрацией, даже когда ещё не работали ВЦ, сейчас же регистрируют мертвых душ, чтобы создать ажиотаж на малое количество свободных дат, взвинтить ценник. ВЦ полупустые стоят, а люди не могут сами записаться.
  • Анонімус
    12.09.2023
    Мне выдалі турыстычную на два гады ў верасні 2020, падаваў на гадавую. Да гэтага польскіх віз не было. Апошні сказ не адпавядае рэчаіснасці
  • справедливый чел
    12.09.2023
    акументаў бяруць ад 800 рублёў (каля $250) да 950 рублёў (каля $290).

    почему они не тюрьме ? АУ ! Губазик.!

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці1

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

У Вялікабрытаніі ў намесніцы міністра скралі сумачку, пакуль яна выступала з прамовай па праблеме крадзяжоў3

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?48

Украіна выкарыстоўвае гульнявую прыстаўку для ваенных мэтаў3

У ключавых штатах ЗША пачала з'яўляцца рэклама Камалы Харыс у падтрымку Украіны4

Зяленскі жартам паставіў Беларусь у прыклад краінам Захаду5

Стала вядома, дзе можна сытна паабедаць усяго за 4 рублі1

Гісторыка Ігара Мельнікава прысудзілі да 4 гадоў калоніі за інтэрв'ю7

Супраць палітвязня Міколы Дзядка, якому заставалася сядзець паўгода, завялі новую крымінальную справу2

Шрайбман паразважаў, ці пойдзе Лукашэнка на выбары і чаму ён загаварыў пра Пачобута8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці1

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →