Эканоміка77

Улады прызналі дэфіцыт працаўнікоў у Беларусі і знайшлі рашэнне

Аб прыцягненні кадраў з-за мяжы як «механізме ўмацавання нацыянальнага рынку працы» распавяла першая намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка на беларуска-ўзбекскім жаночым бізнэс-форуме.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Паўлючэнка прызнала дэфіцыт працоўнай сілы ў Беларусі, але прычынамі яго назвала не масавую эміграцыю з краіны праз рэпрэсіі і вайну, а «рост эканомікі Беларусі, стварэнне новых працоўных месцаў», што суправаджаюцца «падвышаным попытам на працоўную сілу».

Паводле яе, у банку вакансій заяўлена каля 130 тысяч вакансій. Таму працадаўцы звярнулі ўвагу на іншаземцаў.

Так, у студзені-жніўні 2023 года ў Беларусі працавала 34 тыс. замежных грамадзян, з іх каля 1 тыс. з Узбекістана. Асноўная частка замежных грамадзян занятыя ў сферах паслуг і вытворчасці.

«Асноўным новаўвядзеннем у частцы прыцягнення замежнай працоўнай сілы зʼяўляецца прыняцце ў 2023 годзе новай рэдакцыі закона «Аб знешняй працоўнай міграцыі», якім спрошчаны доступ на рынак працы Беларусі замежнікам», — распавяла Паўлючэнка.

Так, для 17 катэгорый іншаземцаў (навучэнцы, прафесіі, уключаныя ў пералік, спартсмены і іншыя) укаранёны паведамляльны прынцып (наймальнікі пісьмова на працягу трох дзён апавяшчаюць падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі аб заключэнні працоўнай дамовы) замест атрымання спецыяльнага дазволу.

Таксама скасаваная норма, якая абавязвае наймальніка атрымліваць дазвол.

Да канца года пералік прафесіяў з зялёным святлом на беларускі рынак для іншаземцаў плануецца пашырыць.

Каментары7

  • Ёсік
    10.09.2023
    Шмат краін аб гэтае прыцягненьне працоўных мігрантаў сабе ў нагу стрэліла. Прапануйце працу тым, хто на заходняй мяжы спрабуе пралезці праз плот у ЕЗ. Вось такіх мігрантаў і паназьбіраеце ў завадскія інтэрнаты. Можа трэба да беларусаў ставіцца па-людску, сваім сьвінячым рылам не лезьці, дзе непатрэбна, займайцеся палітыкай, а не кароў абасраных ды міс усялякіх за цыцкі мацайце.
  • Пазл сложился
    10.09.2023
    Пазл сложился, за границу выгнали миллион работящих, активных белорусов, способных кормить себя и ещё 10 человек, а чтобы не вернулись, запретили менять и получать паспорта. На их место будут завозить деклассированный элемент из России и Азии, эти, незаконно держать власть до выноса тела, мешать не будут и назвали это "трудовой" миграцией и "необходимостью", да и русский мир укрепится в Беларуси.....
  • Узбек
    10.09.2023
    Геніяльна, але.... Узбекам жа плаціць прыйдзецца, бо гэта не беларусы. )))))

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы4

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны23

Мінімум 90 тысяч — столькі расійскіх салдат загінула на вайне з Украінай2

Памілавалі восем палітвязняў2

Пракоп'еў: Я таксама лічу, што Лукашэнка пасылае сігналы Захаду. У асноўным сярэднімі пальцамі абедзвюх рук30

Мінчанка знайшла ў краме дзіцячыя шкарпэткі за 49,99, і гэта са зніжкай1

Кандыдат у прэзідэнты: Стаўленне моладзі да выбараў крытычнае4

Сыранкоў: Леніна нельга хаваць, ён павінен быць сімвалам Расіі і Беларусі14

У Швецыі гаспадыня памыла ката ў пральнай машыне1

«Педагог-псіхолаг была на працы ў стане алкагольнага ап'янення». У Мінскім раёне выхаванка дзіцячай вёскі скончыла жыццё самагубствам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы4

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →