Штогод у свеце ад сутыкненняў з празрыстымі паверхнямі гінуць мільёны птушак. Як ім дапамагчы?
Птушкі не ўспрымаюць празрыстую і люстраную паверхню як перашкоду, а наадварот — бачаць у шкле адлюстраванне звыклай для сябе прасторы, куды можна паляцець, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
Гэтая праблема вельмі сур’ёзная, але непрыкметная: пацярпелых птушак у гарадах падбіраюць каты, сабакі, лісы, вожыкі, чайкі, вавёркі, куніцы, птушкі сямейства крумкачовых.
Некаторыя птушкі здольныя паляцець пасля ўдару, але не заўсёды яны выжываюць.
Дапамагчы птушкам можна, зрабіўшы сваё акно прыкметным для іх. А для гэтага трэба наклеіць звонку на шкло белыя налепкі-кропкі па так званым «правіле далоні»:
- па вертыкалі інтэрвал ад кропкі да кропкі павінен быць не большы за 5 см,
- па гарызанталі паміж кропкамі павінна быць не больш за 10 см.
Шкло з налепкамі па «правіле далоні» робіцца добра бачным для птушак.
Каментары