Усяго патроху99

«Мы ўнікальныя нават і ў такіх простых рэчах». Беларуска за мяжой стварыла настольную гульню пра Беларусь

Выдавецтва Gutenberg Publisher нядаўна выпусціла настольную гульню «Я ніколі не». Гульня прыдуманая для дарослых дзеля стварэння добрага настрою ў кампаніі.

«Натхненнем для стварэння гульні былі сябры, любоў да Беларусі і вялікая ахвота зрабіць нешта, што я змагу патрымаць у руках ці паставіць на палічку і сказаць: гэта зрабіла я. Раней я займалася відэа, ладзіла івэнты і працавала менеджаркай. Усё гэта, на жаль, не патрымаеш у руках», — распавядае выданню Lixtar аўтарка гульні Ганна Шымановіч.

«Думаю, як і большасць беларусаў у эміграцыі, мы часта з сябрамі распавядалі адно аднаму, хто дзе быў у Беларусі, што любіў ці любіла рабіць. І аказалася, што нас усіх аб‘ядноўваюць нейкія рэчы, да якіх мы так прызвычаіліся ў Беларусі.

Так і нарадзілася гульня, таму што яна пра кожнага і кожную з нас. У нас ёсць наш код беларусаў, толькі мы ведаем, што за боль чуць «Белоруссия», толькі мы можам спрачацца наконт таго, якая згушчонка смачнейшая і ці патрэбна мука ў драніках. Мы ўнікальныя не толькі ў сваёй мове, культуры, але нават і ў такіх простых рэчах», — расказвае Ганна.

Ганна Шымановіч

Ганна — толькі аўтарка гульні, а ўсе бізнэс-пытанні (пошук друкарні, друк, рэклама і продаж) узяло на сябе выдавецтва Gutenberg Publisher. Аднак ёсць шмат ідэй, што можна было б выпусціць яшчэ, і з гэтага, магчыма, ужо народзіцца і ўласны бізнэс.

Правілы ў настолкі вельмі простыя. У вас ёсць калода са 110 карткамі з фактамі пра Беларусь. Кладзяце яе пасярод гульцоў, цягнеце карткі па чарзе і чытаеце. Калі рабілі тое, што напісана, выпіваеце. Можна замяніць алкаголь на нейкае іншае «пакаранне», напрыклад, адцісканне.

Набыць гульню з дастаўкай па ўсім свеце можна праз сайт выдавецтва.

У інстаграм-профілі гульні можна знайсці спіс крамаў з гульнёй у Вільні, Варшаве, Гданьску, Кракаве, Рызе і Менску.

А таксама ў Telegram можна дадаць сабе стыкеры з гульні — вось спасылка.

«Карткі прыдумлялі з сябрамі. Гэта калектыўная творчасць. Дарэчы, чарнавы спіс гэтых картак складаўся з каля 500 фактаў. А ўжо фінальны спіс я адбірала сама. Я часта жартую, што гэта гульня пра тое, што люблю менавіта я. Ілюстрацыі да гульні рабіла цудоўная @danko_m_gallery. Яны ўсе аўтарскія і вельмі смешныя», — заканчвае аповед Ганна.

Каментары9

  • mikola
    09.09.2023
    nehren rabic....
  • mikola
    09.09.2023
    hvora...
  • Анфиса
    09.09.2023
    mikola, первый раз вам лайк ставлю.

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?1

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскага хлопца, якога за спалены Каран збіў сын Кадырава, абвінавацілі і ў дзяржздрадзе1

Дык колькі яек можна з'ядаць у дзень, каб не нашкодзіць здароўю? Навуковец з Гарварда знайшоў адказ, ахвяраваўшы сабой7

Любоў Успенская заявіла, што яе дачку скралі і прымусілі даць праўкраінскае інтэрв'ю за тое, што спявачка падтрымлівае вайну5

Паралізаванаму журналісту прыйшлося паўзці ў прыбіральню ў самалёце11

Упершыню за доўгі час беларускі клуб згуляе ў асноўным раўндзе футбольных еўракубкаў

Ізраільскі ўдар па цэнтры Бейрута: ліванскія ўлады паведамілі пра шэсць загінулых1

Колькасць палітвязняў апусцілася ніжэй за 1300 чалавек. Гэта найменшы лік за два гады1

Цэнтральны вакзал Гамбурга перакрывалі з-за рэдкага смяротнага віруса, які забівае да 90% ахвяр5

Па ТБ паказалі мужчыну, якога называюць сябрам магілёўца, што адбіваўся нажом ад супрацоўнікаў ГУБАЗіК3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?1

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Галоўнае
Усе навіны →