Дзмітрый Часнакоў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Дзмітрый Часнакоў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Затрыманага клічуць Дзмітрый Часнакоў, і яму 31 год. Ён са Смалявічаў. Пасля школы Дзмітрый скончыў Мінскі радыётэхнічны каледж на праграміста.

Больш за сем гадоў мужчына працуе ў кампаніі Nord Soft, якая нядаўна амаль цалкам перабазавалася ў Літву. У ягоным Linkedin напісана, што ён працаваў менавіта ў літоўскім офісе, але пацвердзіць гэтага не ўдалося.

У канале лукашысцкай палітычнай паліцыі сцвярджаецца, што мужчыну быццам бы спрабавалі выклікаць на гутарку ў міліцыю, але ён «не даслухаў супрацоўніка і паклаў трубку». Пасля гэтага яго затрымаў ГУБАЗіК, а ў тэлефоне знайшлі фота з пратэстаў.

Цяпер супраць мужчыны заведзеная крымінальная справа па артыкуле 342 КК Беларусі — «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Яму пагражае да трох гадоў турмы.

Чытайце таксама:

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Затрымліваюць людзей, у якіх адшукалі фота з пратэстаў у Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

Клас
3
Панылы сорам
10
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
54