Фота: Мінабароны

Фота: Мінабароны

Беларускія вайсковыя лётчыкі падчас сумесных аператыўна-стратэгічных вучэнняў АДКБ «Баявое братэрства — 2023», якія праходзяць на тэрыторыі краіны, адпрацавалі пытанні пасадкі на аэрадромны ўчастак дарогі, паведамляе Мінабароны.

Самалёты Су-25, Су-30, Як-130 і Ан-26 паспяхова прызямліліся на аўтамабільную трасу М-1 Мінск — Брэст з наступнай іх падрыхтоўкай да паўторнага ўзлёту.

Выкананне гэтага элемента з'яўляецца адным з самых складаных у авіяцыі, падкрэслівае Мінабароны.

Клас
6
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
2