На сёння ў Вярхоўным судзе прызначана пасяджэнне паводле пазову Мінюста да Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі.
Вярхоўны суд ужо ліквідаваў восем партый: апазіцыйныя Кансерватыўна-хрысціянскую партыю — БНФ, Партыю БНФ, Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду, партыю «Зялёныя», Аб'яднаную грамадзянскую партыю, а таксама праўладныя Беларускую патрыятычную партыю, Рэспубліканскую партыю, Сацыял-дэмакратычную партыю Народнай згоды.
На 22 верасня прызначана ліквідацыя партыі «Справядлівы свет».
У Беларусі на пачатку года было 15 партый, засталося восем з улікам навастворанай партыі «Белая Русь» або сем, калі ўжо лічыць ліквідаваным «Справядлівы свет».
Былі перарэгістраваныя Камуністычная партыя Беларусі, Ліберал-дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, а таксама зарэгістравана новая партыя «Белая Русь».
Каментары