Грамадства1818

Па-беларуску ў Беларусі вучацца каля 10% школьнікаў. Нават пры канцы СССР было 22%

Каля 10% школьнікаў у Беларусі вучацца на беларускай мове, паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры праграмы «Вопрос номер один» на тэлеканале «Беларусь 1». 

Паводле Іванца, 40% школ у Беларусі — беларускамоўныя.

«Напэўна, хтосьці скажа, што вельмі вялікая лічба і штосьці тут не так, — сказаў Іванец. — Так, калі казаць пра колькасць дзяцей, якія вучацца ў гэтых 40% школ — гэта каля 10%. Чаму? Таму што гэта пераважна вясковыя школы, у якіх традыцыйна праходзяць навучанне на беларускай мове».

Таксама Іванец згадаў, што сёння прыкладна кожны пяты выпускнік школаў абірае пры здачы экзамена па дзяржаўнай мове беларускую.

«Мы мяркуем, што гэта даволі добрая лічба, якая ўсяляе аптымізм. Але гэта не гаворыць пра тое, што мы не павінны надаваць асаблівую ўвагу вывучэнню нашай культуры і нашай мовы», — сказаў міністр.

Пры канцы існавання СССР па-беларуску вучыліся 22 працэнты дзяцей. У сярэдзіне 1990-х на хвалі нацыянальнага адраджэння гэтая лічба вырасла да паловы. Пасля пачалася новая гвалтоўная русіфікацыя.

Каментары18

  • Зер
    03.09.2023
    Пазор Лукавому!!
  • Рэчаіснасьць
    03.09.2023
    Гэта немагчыма. Ты прыходзіш і кажаш што хочаш каб дзіця навучалася па беларуску, в табе адказваюць што няма такой магчымасьці. І гэта ня дзіўна, бо генацыд
  • Мірскі
    03.09.2023
    Рэчаіснасьць , за навучанне па-беларуску трэба змагацца. І пачынаць трэба не 1-га верасня, а за год-два. Пажадана адразу перад дзіцячым садком. Так было заўсёды, за выключэннем 3-4-х гадоў пачатку 90-х.
    Ганьба не Лукашэнку, а "невероятным" бацькам, якія звязваюць будучыню дзяцей з расейскай мовай і расейскай імперыяй.
    Дарэчы (інфармацыя В. Портнікава) - на акупаванай частцы Запарожскай вобл. 46 адсоткаў школьнікаў будуць вучыцца па-ўкраінску. Такі выбар бацькоў ва ўмовах акупацыі.

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля2

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандысты паказалі палітзняволенага журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка6

Дарадца прэзідэнта Літвы: Паездкі беларусаў на радзіму і назад выглядаюць падазрона12

У Лос-Анджэлесе, дзе тыдзень змагаюцца з пажарамі, чакаюць ураганны вецер. Згарэла як палова Мінска7

Лукашэнка даручыў новаму кіраўніку МАРГ вывучыць савецкі вопыт у гандлі9

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД7

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука27

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў5

У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля2

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →