Грамадства66

У Беластоку запрацавала беларуская школа. У яе запісалася больш за 40 дзяцей

У школе вучаць беларускай мове і літаратуры, а таксама выкладаюць прадмет, вядомы пад назвай «Мая радзіма — Беларусь», ці «Чалавек і свет». З яго вучні атрымліваюць веды з беларускай гісторыі, культуры і геаграфіі.

Твор вучаніцы беларускай школы ў Беластоку

Беларуская школа ў Беластоку — гэта філіял Беларускай школы ў Варшаве. Яна больш вядомая як школа Алеся Лозкі.

Па словах загадчыка філіялу Алега Юрчыка, арганізаваць беларускае навучанне для дзяцей з сем’яў беларускіх эмігрантаў, большасць з якіх апынулася на чужыне з-за пераследу на радзіме, было няпроста.

Польскае заканадаўства дазваляе праводзіць такія заняткі ў школах толькі для прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў з польскім грамадзянствам.

Цягам трох гадоў рупліўцы беларускамоўнага школьніцтва ў Беластоку шукалі выйсця з няпростай прававой сітуацыі і былі ўсцешаныя прапановай Алеся Лозкі супрацоўнічаць з яго школай у якасці філіялу.

Беластоцкі філіял працуе як школа выхаднога дня. Заняткі праводзяцца ў суботы для вучняў 1-4 класаў. Дзве гадзіны адведзена на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры. Чацверакласнікі гадзіну будуць яшчэ праходзіць курс «Чалавек і свет».

Заняткі ў беларускай школе Беластока

Ахвотных вучыцца па-беларуску ў Беластоку збіралі анкетаваннем.

Былі заяўкі на навучанне ў беларускай школе і ад бацькоў, чые дзеці ходзяць у старэйшыя класы, але з іх пакуль не ўдалося сабраць груп, прызнаецца Юрчык. Ён спадзяецца, што на наступны год класаў будзе больш.

Усяго ў школу запісалася больш за 40 дзетак. У першы дзень, 2 верасня, на заняткі прыйшлі каля дваццаці.

«Дзеці 5 дзён на тыдзень ходзяць у польскія школы, а ў суботу будуць прыходзіць да нас, каб не толькі размаўляць і вучыцца па-беларуску, але і каб пазнаёміцца са сваімі беларускімі аднагодкамі. Будзем спадзявацца, што дзякуючы нашай школе яны пасябруюць на ўсё жыццё. Сярод нашых задач захаваць і пашырыць беларускамоўнае асяроддзе», — тлумачыць Алег Юрчык.

Адзін з бацькоў адзначыў, што беларусы павінны ведаць беларускую мову нават на чужыне, бо нацыянальная мова — гэта тое, што адрознівае іх ад іншых.

«Тут вельмі шмат беларускіх дзяцей і для іх важнае беларускамоўнае асяроддзе. Дзеці павінны ведаць, што беларусы гавораць па-беларуску, — кажа ён. — Сам я з Мінска і там зусім не чуў беларускай мовы. У мяне не было беларускамоўнага асяроддзя. Мой сын цяпер упэўнены, што людзі ў свеце гавораць па-беларуску, і яму гэта трэба».

Алег Юрчык

У беларускай школе працуюць чатыры настаўнікі, якія зацікаўленыя, каб беларускія дзеці вучыліся па-беларуску і размаўлялі па-беларуску, запэўнівае Алег Юрчык. Сам ён будзе выкладаць беларускім дзецям курс «Чалавек і свет».

Па яго словах, з адкрыццём школы былі фінансавыя пытанні, якія не дазволілі ажыццявіць тое, што задумвалася першапачаткова. Існуюць праблемы з падручнікамі і іншымі школьнымі дапаможнікамі. Але гэтыя перашкоды пераадольныя, кажа Юрчык.

Заняткі ў беларускай школе праходзяць у беластоцкім цэнтры грамадскай актыўнасці на вуліцы Святога Роха, 3. Гэты асяродак абсталяваны ўсім неабходным для навучання.

Такія ж філіялы, як у Беластоку, з'явіліся сёлета ў Гданьску і Кракаве.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«26 тысяч беларусаў вучацца ў польскіх школах. Ці будуць яны адчуваць у сабе беларускую ідэнтычнасць?»

У Магілёве пайшлі вучыцца ў беларускамоўны клас толькі пяць першакласнікаў

Беларуская анлайн-школа ва Украіне напярэдадні навучальнага года распавяла, што ў іх адбываецца

Якія прыватныя школы цяпер працуюць і колькі там каштуе навучанне

Сабраць дзіця ў школу: цэны параўноўваюць бацькі ў Беларусі, Літве і Польшчы

Дэпутат Марзалюк выказаўся за пазітыўную дыскрымінацыю на карысць беларускай мовы. У часткі лукашыстаў палыхае

Каментары6

  • Ахрэм
    02.09.2023
    Віталь, ё адчуванне, што Польшча кладзе болт на законы ЕС, а згодна з польскімі законамі беларусы (не маючы польскага пашпарту) не могуць навучацца па-беларкску. І гэта факт. І Польшча гэтым карыстаецца каб хутчэй асіміляваць беларусаў. Польскі пашпарт можна атрымаць пасля 8 гадоў, за гэты час беларусы асімілююцца і забудуць родную мову.
  • Малайцы, дзякуй усім хто падтрымлівае родную культуру за мяжой.
    02.09.2023
    А некаторыя ганебнікі і за мяжой трымаюцца рускага свету. Успомніць родную мову - гэта некалькі дзён, але прасцей вывучаць замежную з нуля, але толькі не сваю, ды на расейскай усім тлумачыць, што ты нармальны беларус, за незалежнасць, супраць Расеі... цьфу ў твар.
    Нашая мова - працяг мовы Русі і Вялікай Літвы, а іхняя - убогі дыялект балгарска-татарскай.
    Нашая культура - еўрапейскі шлях, іхняя - дэградацыя
  • Лютоўскі Ятвяг
    03.09.2023
    Жыве Ятвязь-Беларусь !

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі33

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі5

Цэнтр Мінска сёння перакрыюць для ўсіх відаў транспарту — едзе Пуцін11

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі33

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →