Шасці брэсцкім школам да новага навучальнага года надалі імёны савецкіх герояў
Згодна з рашэннем Брэсцкага гарвыканкама ад 22 жніўня 2023 года №1191 «Аб перайменаванні дзяржаўных устаноў адукацыі» шасці школам Брэста прысвоеныя імёны вядомых людзей, сярод якіх спрэс савецкія героі Другой сусветнай вайны.
Сярэдняй школе № 9 прысвоена імя абаронцы Брэсцкай крэпасці Аляксея Наганава.
Сярэдняй школе №16 — імя Героя Савецкага Саюза Аляксея Карасёва.
Сярэдняй школе №19 — імя Героя Савецкага Саюза Сяргея Сікорскага.
Сярэдняй школе №23 — імя Героя Савецкага Саюза Пятра Гаўрылава.
Сярэдняй школе №27 — імя Героя Савецкага Саюза Івана Барсукова.
Сярэдняй школе №35 — імя маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага.
Раней паведамлялася, што практыка надання школам імён савецкіх герояў надта пашыраная ў Віцебскай вобласці. За апошнія чатыры гады з 350 сярэдніх навучальных устаноў Віцебскай вобласці больш за сто ўжо набылі імёны розных людзей, што праславіліся ў савецкі час. У асноўным гэта вайскоўцы ці партызаны, якія атрымалі званні Герояў Савецкага Саюза. Толькі ў адным Віцебску такіх школ — каля двух дзясяткаў.
Каментары