З 6 верасня ў Беларусі перастануць працаваць банкаўскія карты Swedbank
Картамі Swedbank нельга будзе расплаціцца «ў пунктах продажу і паслуг, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі», паведамляецца на сайце літоўскага аддзялення банка.
У трымальнікаў такіх картаў таксама могуць узнікнуць цяжкасці са здыманнем грошай у банкаматах.
У банку рэкамендуюць кліентам, якія збіраюцца наведаць Беларусь, «загадзя паклапаціцца аб альтэрнатывах».
Пасля пачатку вайны ва Украіне Swedbank абмежаваў дзеянне сваіх картаў на тэрыторыі Расіі. У сакавіку-маі 2022-га былі прыпыненыя плацяжы з/у Расію і Беларусь.
Каментары