З-за запланаваных тэхнічных работ карткі банкаў, якія абслугоўваюцца Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам, могуць функцыянаваць з перабоямі. Непаладкі могуць назірацца і пры бескантактнай аплаце.
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр паведаміў, што 2 верасня будзе праводзіць тэхналагічныя работы на сваім апаратна-праграмным комплексе — з 00:00 да 6:00 трымальнікі картаў банкаў, якія абслугоўваюцца цэнтрам, могуць сутыкнуцца з перабоямі ў працы айчыннага сэрвісу бескантактнай аплаты «Белкарт Pay».
Аналагічныя работы запланаваныя і на 4 верасня ў перыяд з 00:00 да 6:00 — у гэты прамежак часу могуць назірацца збоі пры абслугоўванні ўладальнікаў картак у арганізацыях гандлю і сэрвісу, а таксама ў пунктах выдачы наяўных, прыладах самаабслугоўвання і банкаматах.
Партнёрамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра з'яўляюцца наступныя беларускія банкі: Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Парытэтбанк, Банк «Рашэнне», БТА Банк, Цэптэр Банк і БСБ Банк.
Каментары