Спявачка нібыта вінная маскоўскім газавікам, паведаміў тэлеграм-канал Mash.
Сума доўгу складае больш за 15 тыс. рублёў (150 еўра).
«Па нашай інфармацыі, Прымадонна не даплаціла 15 536 рублёў кампаніі «Газпрам міжрэгіёнгаз» за май і чэрвень», — гаворыцца ў публікацыі.
Удакладняецца, што найбліжэйшым часам суд пачне разглядаць справу.
Ала Пугачова з дзецьмі пакінула Расію ўвосень мінулага года, калі Максіма Галкіна ўнеслі ў рэестр замежных агентаў. Пасля гэтага Ала Пугачова папрасіла дадаць яе ў шэрагі «замежных агентаў» услед за мужам.
Яна напісала, што салідарная з ім, у прыватнасці, у тым, што ён жадае спынення «гібелі нашых хлопцаў за ілюзорныя мэты, якія робяць нашу краіну ізгоем і ўскладняюць жыццё нашым грамадзянам».
Пугачова прыязджала ў маі ў Маскву на пахаванне свайго сябра, дызайнера яе сцэнічных касцюмаў, мадэльера Валянціна Юдашкіна, але потым пакінула Расію.
Каментары