Грамадства22

Паліна Шарэнда-Панасюк спыніла галадоўку. Яе патрабаванні выканалі

З Рэчыцкага ІЧУ Паліна пераведзена ў СІЗА-3 Гомеля, дзе будзе знаходзіцца да суда. Цяпер ёй зноў можна будзе дасылаць лісты, бандэролі і грашовыя пераводы, піша «Вясна».

Яе патрабаванні больш чалавечых умоў побытовага ўтрымання былі выкананыя. З Рэчыцкага ІЧУ Паліна пераведзена ў СІЗА-3 Гомеля, дзе будзе знаходзіцца да суда. Цяпер ёй зноў можна будзе дасылаць лісты, бандэролі і грашовыя пераводы. 

Паліна мелася выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ 1 года калоніі. У красавіку супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Падтрымайце Паліну: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года і асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. На волю яна мелася выйсці летам мінулага года.

Але летась яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі і, адпаведна, з калоніі не выпусцілі. Не выпусцілі на волю і гэтым летам.

У красавіку 2023 года супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». На волі, за мяжой, застаецца яе муж і двое дзяцей.

Каментары2

  • Зброя.
    30.08.2023
    Во што значыць баяцца канкрэтных дзеянняў, лепей цiхенька выканаць патрабаваннi цi потым збiраць кiрпiчыкi свайго разбуранага канцлагерка
  • не такі як ёсць
    30.08.2023
    Мужная жанчына, знайшла спосаб змагацца нават за кратамі.

Пенсіянеры, што працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію3

Пенсіянеры, што працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі спявак, які хацеў «замуж за Бузаву», прысвяціў песню Лукашэнку і Пуціну4

Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект аб усеагульным стратэгічным партнёрстве з КНДР1

У Мінску жанчыне нечым не дагадзілі электрасамакаты ВІДЭА

Калі вы ведаеце нешта пра новую серыю затрыманняў у Мінскай вобласці, напішыце, калі ласка, рэдактару «Нашай Нівы»

Тэхналагічны прарыў SpaceX: ракета-носьбіт вярнулася на стартавы комплекс6

Міграцыйная служба Нарвегіі адмовілася выдаваць праязны дакумент іншаземца траім студэнтам з Беларусі1

Лонданскі юрыст напісаў кнігу пра сваё дзяцінства і маладосць у Мінску4

Галоўчанка перадаў у Нацыянальны музей Амана кнігі Францыска Скарыны

«У кватэры па стыку цячэ вада, а мне кажуць, што гэта не праблема». У Смалявічах два гады не могуць здаць дом на паўсотні кватэр1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пенсіянеры, што працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію3

Пенсіянеры, што працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію

Галоўнае
Усе навіны →