Вайна55

Бомбы, надрукаваныя на 3D-прынтары: новая зброя Украіны ў абароне супраць Расіі

Яны танныя — і на дзіва эфектыўныя.

Фота: gettyimages

Калі лёгкія ручныя гранаты скідаюцца з беспілотнікаў, іх звычайнай вагі ў раёне 300 грамаў і «забойнай сілы» часта можа быць недастаткова для паражэння сур’ёзнай цэлі. Выданне The Economist распавядае пра збройнага майстра-аматара з Кіева па мянушцы «Лёша», які з кампаніяй сяброў, працуючы ў сябе дома, сканструяваў альтэрнатыву: 800-грамовую супрацьпяхотную бомбу з цудоўнай назвай «Зайчык».

Хлопцы выкарыстоўваюць 3D-друк, каб вырабіць корпус бомбы, які затым адпраўляецца на запаўненне C4 (выбуховым рэчывам) і сталёвымі аскепкамі. На выпрабаваннях, кажа «Лёша», гэтая сталёвая шрапнэль уваходзіць у драўляныя дошкі, як нож у масла.

«Зайчык» — толькі адзін з прыкладаў смяротных інавацый, якія з'явіліся ва Украіне за 18 месяцаў пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі. Запасы многіх заводскіх боепрыпасаў натуральна скараціліся, але выбуховых рэчываў застаецца пакуль дастаткова. Гэта дапамагло стварыць аматарскую збройную прамысловасць дзеля забеспячэння салдат на фронце самаробнай зброяй для выкарыстання супраць расійскіх захопнікаў.

Каманда «Лёшы» кожны тыдзень друкуе пластыкавыя абалонкі для каля 1000 «цукеркавых бомбаў», як сталі называць гэтыя самаробныя выбуховыя прылады. Але ўкраінскі афіцэр, які выступае ў якасці ваеннага кантакта каманды, патрабуе як мінімум 1500 у дзень.

Іншая група аматараў, Druk Army, вырабіла ўжо больш за 30 000 бомбаў-цукерак за апошнія чатыры месяцы, і аб’ёмы вытворчасці толькі растуць. Яшчэ больш прыязджае з-за межаў Украіны. Па падліках латвійскага аддзялення «Дзікіх пчол», групы валанцёраў-збройнікаў, з лістапада 2022 года ва Украіну з Еўропы было ўвезена не менш за 65 тысяч бомбавых абалонак.

Самаробныя боепрыпасы, канешне, не з'яўляюцца прамой заменай заводскай вытворчасці. Але ў іх ёсць перавагі. З аднаго боку, яны танныя. Так, паведамляецца, што кошт вырабу конуса носа, цела і хваставога плаўніка для мадэлі даўжынёй 27 см пад назвай Big Egg складае менш чым 3,50 еўра (3,85 даляраў), не ўключаючы выбуховае рэчыва. Сам 3D-прынтар каштуе каля 1200 даляраў. Без неабходнасці пераабсталявання вытворчых ліній бомбы-цукеркі можна лёгка вырабляць у розных памерах, што дазваляе аператарам беспілотнікаў найлепшым чынам выкарыстоўваць грузападымальнасць канкрэтных мадэляў.

Разумныя новаўвядзенні зрабілі бомбы на дзіва эфектыўнымі. Тыя, што прызначаныя для знішчэння пяхоты, маюць цэнтральны цыліндр, у які запакаваная выбухоўка. Прастора вакол запоўненая металічнымі аскепкамі, якія выкідваюцца вонкі пры дэтанацыі. Раней у многіх бомбах у якасці аскепкаў выкарыстоўваліся цвікі. Але выпрабаванні выявілі недахоп, бо цяпло ад выбуху часткова выпарвала цвікі.

Але хоць большыя металічныя кавалкі і не выпараюцца, яны могуць мець непрадказальную аэрадынаміку: яны могуць паляцець ўверх ці ўніз у зямлю, не дасягнуўшы цэлі. Таму цяпер перавагу аддаюць шарыкападшыпнікам, хоць яны нятанныя і дэфіцытныя. Украінскі ваеннаслужбовец з пазыўным «Дзюк» распавядае, што, напрыклад, 5-кілаграмовыя бомбы-цукеркі могуць паражаць пяхоту, якая знаходзіцца ў 20 метрах ад месца падзення бомбы.

Некаторыя «цукеркавыя» бомбы цяпер можна выкарыстоўваць нават супраць бранятэхнікі. Медзь і алюміній унутры такіх бомбаў спрасаваныя ў спецыяльна распрацаваную конусападобную форму. Калі выбуховыя рэчывы дэтануюць, металы ператвараюцца ў тонкі струмень перагрэтай плазмы, які можа прабівацца праз браню (такая ж тэхніка выкарыстоўваецца ў многіх серыйна вырабленых супрацьтанкавых боепрыпасах).

Украінскія аператары беспілотнікаў сцвярджаюць, што могуць знішчаць расійскія танкі, скідаючы гэтыя бомбы вагой усяго каля паўкілаграма на дах машыны, дзе браня танчэйшая. 

Зараз робяцца намаганні па скарачэнні разнастайнасці бомбаў і стандартызацыі іх вытворчасці, у той час, як аматарская індустрыя бомбавытворчасці з кожным днём становіцца ўсё больш прафесійнай.

Каментары5

  • Бобр
    06.09.2023
    А я то думал плохо про украинцев, которые срезали всю медь на объектах. Оказывается они не на злом сдавали, а делали бомбы против бронемашин российских захватчиков. Приношу извинения за свои домыслы
  • Ш
    06.09.2023
    Ну а змыгары даже А50 не смогли спалить
  • Твой батхерт
    06.09.2023
    Ш, тот А-50 до сих пор не восстановили для полетов, да и у таких как ты до сих пор от этой новости подгорает, значит эффект есть.

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы6

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Нідэрландах адродзяць створаны беларусам аўтамабільны брэнд1

У Мінску месцамі будуць адключаць халодную ваду

Дызайнера-ілюстратара з Мінска судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах1

У ЗША шэрыф застрэліў суддзю проста ў будынку суда2

Як зняць аўтамабіль з уліку ў Беларусі, нават калі яго даўно ў вас няма ці машына ўжо зарэгістравана ў іншай краіне

Дажынкі на балконах. Беларускі пахваліліся, якія ўраджаі сёлета сабралі на мініяцюрных гародзіках

БТ паказала Зянковіча, каб той звярнуўся да Трампа і Харыс з просьбай забраць яго29

У Бразіліі пабудуюць самы высокі жылы хмарачос у свеце1

«Будучы прэзідэнт». Боты ствараюць культ Колі Лукашэнкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы6

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы

Галоўнае
Усе навіны →