Усяго патроху1010

«Грэмліны з Крамля». Азаронак зняўся ў расійскім кліпе на песню пра «Вагнер»

Расійскі рэпер Акім Апачаў і спявачка Юлія Чычэрына, якія падтрымліваюць вайну і Пуціна, запісалі кліп на песню «Who is Mr. Wagner?». У відэа мільгае знаёмы твар беларускай прапаганды.

Азаронак у кліпе на песню «Who is Mr. Wagner?». Скрын відэа кліпа

Песня выконваецца па-ангельску з моцным рускім акцэнтам. У ёй спяваецца, пра «рускіх грэмлінаў з Крамля», якім нічога так не падабаецца, як псаваць самалёты F-16. «Рускія гангстары» — так называюць вагнераўцаў у песні.

У кліпе зняўся прапагандыст Рыгор Азаронак. А таксама беларускія вайскоўцы, як вынікае са слоў Апачава.

У кадры і Сяргей Лушч, прарасійскі актывіст, былы кіраўнік ліквідаванага ўладамі «Румола».

«Дзякуем за дапамогу ўсім нашым беларускім сябрам, байцам групы «Вагнер», вайскоўцам УС РБ і УС РФ», — напісаў ён.

Нароўні з расійскім паказалі і чырвона-зялёны афіцыйны беларускі сцяг. У цэнтры — рэпер Акім Апачаў, справа — Рыгор Азаронак, злева — Сяргей Лушч, прарасійскі актывіст, былы кіраўнік ліквідаванага ўладамі «Румола». Скрын відэакліпа
Асобныя кадры здымаліся на Плошчы дзяржаўнага сцяга ў Мінску. Скрын відэа кліпа

Рэпер бядуе, што кліп мусіў выйсці «ў іншы час, з іншым мантажом і з іншай нагоды», але рэальнасць унесла свае карэкціроўкі.

Нагадаем, самалёт з кіраўніком «Вагнера» Яўгенам Прыгожыным разбіўся ў Цвярской вобласці 23 жніўня. Учора прайшло закрытае пахаванне Прыгожына. Яго пахавалі ў Санкт-Пецярбургу на падкрэслена непрэстыжных Парахаўскіх могілках.

Каментары10

  • Мх
    30.08.2023
    Своечасова Грышу засвяцілі. "Вагнер" зараз у яго любімага Пуціна ў апале. Салаў'ёву і Скабеевай далі магчымасць пераабуцца, а Грышке не далі. Вось гэта кампрамат.
  • 2020+2022
    30.08.2023
    Надеюсь воюют они так же, как это «творчество» )))
  • Ёсік
    30.08.2023
    Якім бокам да ўсяго гэтага Грышка? Ён жа толькі свой язык у дупу запускае сёняшнему імяніньніку. Гэта значыць, рэпер, што ў гэтым гаўне нармалёвыя людзі не здымуцца.

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме7

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыляцеў у Парыж

Уэнсдэй вяртаецца: Netflix прэзентавалі першы кадр другога сезона

У Кіраўску на пешаходным пераходзе збілі дзвюх 14-гадовых школьніц3

Дзве краіны прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сірыю6

Беларусь шукае работнікаў у В'етнаме. Вось чаму пакуль нічога не атрымалася12

Мінчанка дагала распранулася ў краме — яе чакае суд15

Сядзібу ва Ушацкім раёне забралі ў былых уласнікаў і цяпер прадаюць ізноў за бесцань5

«На волі тады ніхто не думаў, што людзі будуць столькі сядзець». Гісторыя палітвязня, які прайшоў праз СІЗА, ПКТ, калонію і турму

Баптысцкаму прапаведніку Мікалаю Хілу выставілі абвінавачванне па цяжкім артыкуле1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме7

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Галоўнае
Усе навіны →