У Беларусі скарачаюцца абʼёмы спажывання прыроднага газу, у тым ліку і праз БелАЭС
За студзень-ліпень 2023 года абʼём спажывання прыроднага газу, які пастаўляецца арганізацыямі «Белпалівагаза», склаў 9,4 млрд метраў кубічных газу. Гэта на 15 адсоткаў менш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года, распавёў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.
«У цэлым у 2023 годзе ацэньваем абʼём водпуску прыроднага газу газазабеспячальнымі арганізацыямі ў абʼёме 16,7 млрд куб. м пры ўзроўні мінулага года — 19 млрд куб. м», — сказаў Каранкевіч.
Асноўным фактарам зніжэння абʼёму спажывання прыроднага газу міністр назваў працу Беларускай атамнай электрастанцыі.
З моманту ўключэння ў энергасістэму першага энергаблока (3 лістапада 2020 года) БелАЭС выпрацавала 18,5 млрд кВт·г электраэнергіі (гэта дазволіла замясціць каля 5 млрд куб. м газу). З уводам другога энергаблока атамная станцыя будзе генераваць такі ж абʼём электраэнергіі штогод, што забяспечыць замяшчэнне 4,5-5 млрд куб. м газу на год, паведаміў Каранкевіч.
Уплыў на скарачэнне спажывання газу аказваюць і мерапрыемствы па энергазберажэнні і энергаэфектыўнасці, павелічэнне выкарыстання мясцовых відаў паліва, дадаў міністр.
Каментары