Грамадства44

Стала вядома, калі пачнецца суд над экс-байцом САХР Гараўскім і ў чым яго абвінавачваюць

Суд над Юрыем Гараўскім, які меркавана ўдзельнічаў у выкраданні беларускіх палітыкаў у канцы 1990-х, пройдзе ў Швейцарыі. Гэта можа стаць першым прысудам па справе аб знікненні Захаранкі, Ганчара і Красоўскага, піша DW.

Юрый Гараўскі. Архіўны здымак DW

Суд над экс-байцом беларускага спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР) Юрыем Гараўскім, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў, пачнецца ў верасні.

Працэс пройдзе ў адным з кантонаў Швейцарыі. Гараўскага будуць судзіць у рамках сусветнай юрысдыкцыі — яго абвінавачваюць па артыкуле аб знікненні людзей. Згодна са швейцарскім заканадаўствам за гэта яму можа пагражаць ад 1 года да 20 гадоў пазбаўлення свабоды. Сам Юрый Гараўскі разлічвае на ўмоўны тэрмін. 

Хто ініцыяваў суд над Гараўскім?

Вясной і восенню 1999 года ў Беларусі зніклі міністр унутраных спраў Юрый Захаранка, экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар і бізнэсмен Анатолій Красоўскі. 

Афіцыйнае расследаванне вынікаў не дало, праз 20 гадоў яго спынілі. Хоць яшчэ ў 2004 годзе спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Хрыстас Пургурыдэс, выявіўшы ўсе абставіны, прыйшоў да высновы, што Захаранку, Ганчара і Красоўскага выкралі і знішчылі байцы САХРа пад камандаваннем падпалкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі з ведама кіраўніцтва краіны. Такую версію падзяляюць і родныя зніклых палітыкаў, але даказаць яе пакуль не ўдалося.

Адным з меркаваных удзельнікаў выкраданняў быў Юрый Гараўскі, пра што ён публічна заявіў у 2019 годзе ў інтэрв'ю Deutsche Welle. Ён у падрабязнасцях распавёў, як у маі 1999-га прыклаў руку да знікнення міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, аднаго з галоўных крытыкаў Аляксандра Лукашэнкі. Паводле слоў Гараўскага, у верасні таго ж года ён удзельнічаў у выкраданні экс-кіраўніка ЦВК Ганчара і прадпрымальніка Красоўскага.

Інтэрв'ю, якое выйшла ў снежні 2019 года, лягло ў аснову справы, якую ініцыявала праваахоўная арганізацыя Trial International, распавядае яе юрыдычны кансультант Бенуа Мейстрэ. 

«У сваім інтэрв'ю Юрый Гараўскі згадаў, што знаходзіцца ў Альпах. Гэта выклікала наш інтарэс, бо гэта магло азначаць, што да яго можа быць прыменена ўніверсальная юрысдыкцыя, — кажа Мейстрэ. — Мае калегіі правялі невялікае расследаванне і ўстанавілі, што ён сапраўды знаходзіцца ў Швейцарыі. Улічваючы сказанае ім публічна, мы вырашылі, што гэтага дастаткова, каб скласці іск».

Пасля таго як праваабаронцы сабралі дадатковыя матэрыялы, яны звязаліся з роднымі зніклых палітыкамі. У выніку ў пракуратуру аднаго з кантонаў Швейцарыі было пададзена адразу тры заявы — ад Алены Захаранка, дачкі загінулага экс-кіраўніка МУС Беларусі, Валерыі Красоўскай, дачкі зніклага бізнэсмена, а таксама ад Trial International і яе партнёраў.

Чаму такое абвінавачванне?

Расследаванне справы пракурор завяршыў прыкладна за год. Для падобных выпадкаў гэта невялікі тэрмін, падкрэслівае Бенуа Мейстрэ, бо было сабрана шмат матэрыялаў і сам падазраваны быў гатовы гаварыць. «Пасле было зроблена абвінаваўчае заключэнне, справа перадалася ў суд. Падрыхтоўка да працэсу заняла яшчэ некаторы час».

У выніку супраць Юрыя Гараўскага выставілі абвінавачванне ў датычнасці да шматлікіх знікненняў людзей. 

Што менавіта адбылося з Захаранкам, Ганчаром і Красоўскім пасля пахавання, да гэтай пары застаецца непраясненым, іх целы так і не былі знойдзеныя. 

У інтэрв'ю Юрый Гараўскі сцвярджаў, што яны былі забітыя з пісталета. Як тлумачыць адвакат, які прадстаўляе інтарэсы Алены Захаранка і Валерыі Красоўскай (юрыст прасіў не называць яго імя, яго даныя ёсць у DW), на дадзены момант няма прамых доказаў, што Юрый Гараўскі быў датычны менавіта да забойства зніклых. Паводле швейцарскага крымінальнага права дзеянні былога сілавіка падпадаюць пад артыкул аб гвалтоўным знікненні людзей, для гэтага «выкананыя» дзве ўмовы: удзел у выкраданні і ўтойванне гэтай інфармацыі ад сваякоў. Адсюль — такое абвінаваўчае заключэнне.

Паводле слоў адваката, яго кліенты і ён будуць настойваць на абвінаваўчым прысудзе для Юрыя Гараўскага. За гэта па заканадаўстве Швейцарыі экс-байцу САХРа пагражае ад 1 да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Гараўскі разлічвае на ўмоўны тэрмін

Сам Юрый Гараўскі разлічвае на ўмоўны тэрмін, а таксама на тое, што яго могуць прызнаць сведкам па справе. «Чым ён (суд — Рэд.) можа закончыцца, я не ведаю. Хутчэй за ўсё, умоўным тэрмінам. Як мне сказаў пракурор, дэпартацыі сто працэнтаў не будзе. Але ўсё залежыць ад рашэння суда», — сказаў мужчына ў каментары DW. 

Паводле слоў Юрыя Гараўскага, аб працэсе ён даведаўся ў пачатку лета 2023 года. Ён упэўнены, што гэта «будзе паказальны суд, каб Еўрасаюз сказаў, што мы гэтых людзей судзім». «Я ўжо сваё адбаяўся, мне хвалявацца няма чаго. Мне дакладна было сказана: «Рыхтуйся, на цябе будзе аб'яўлена ціхае паляванне». Хоць смерці я баюся, я нармальны чалавек, але хадзіць і разглядацца на бакі, баяцца ўсяго вакол псіхалагічна складана». 

«Гэта прэцэдэнт»

Разгляд справы аб выкраданні беларускіх апазіцыйных палітыкаў будзе першым падобным выпадкам у Швейцарыі, падкрэслівае юрыдычны кансультант Бенуа Мейстрэ. Дагэтуль справы аб гвалтоўным знікненні ў краіне не разглядаліся. «Гэта будзе прэцэдэнтам», — кажа Мейстрэ.

Справа ўнікальная для швейцарскай прававой сістэмы яшчэ і ў тым, што гэта першае злачынства, якое было здзейснена ў Беларусі, але даследавана і разгледжана ў рамках універсальнай юрысдыкцыі ў Швейцарыі. «Рашэнне, прынятае ў Швейцарыі, можа стаць прыкладам для разбіральніцтва ў іншых краінах, — лічыць юрыст. — Калі заўтра такая справа будзе разглядацца ў Францыі, французскі суд можа ўлічваць швейцарскі працэс, рашэнне суда, пабудову абвінавачання і гэтак далей», — кажа Мейстрэ.

Як адзначае адвакат Алены Захаранка і Валерыі Красоўскай, працэс супраць Юрыя Гараўскага стане першым у гісторыі, калі зніклыя без вестак палітыкі стануць тэмай судовага разбіральніцтва і будзе прынята рашэнне, якое ў будучыні можа ініцыяваць новыя працэсы.

Каментары4

  • Вася
    30.08.2023
    даведка, скиньте ссылку пожалуйста, очень хотелось бы посмотреть
  • даведка
    30.08.2023
    В начале года фоном шло во время интервью Лебедько на канале "Белсат". Несколько бойцов в беретах и коричневом камуфляже цепочкой идут за ним, самый здоровый из них Горавский справа у него за спиной.
  • Common sense
    30.08.2023
    Не сомневаюсь что Лука замешан в исчезновениях,но вопрос с чей подачи это было сделано. Для меня это дело перекликается с делом Гонгадзе в Украине где Кучму точно так же пытались взять на крючок и шантажировать. Революция 2004 года свела на нет эти усилия. В самые острые моменты русские снова запускают шантаж Луки. Так было и с Горавским который "проснулся " в 2020. Кто его перевез в Швейцарию? В 2020 году озвучивались суммы 100к+ на адвокатов. В проснувшуюся совесть бывшего мента не верю. Такие только на нужды "русского мира" среагируют.

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная: Мая сям'я патраціла за два гады $10 тысяч на адвакатаў і перадачы для мяне1

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку7

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →